Паведамленне аб утварэнні Ляхавіцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

На падставе пункта 2 часткі дзявятай артыкула 24, артыкула 34 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, рагледзеўшы пратаколы пасяджэння кіруючых органаў раённых арганізацыйных структур палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў, пратаколы сходаў працоўных калектываў, заявы выбаршчыкаў аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад Ляхавіцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, прэзідыум Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў і Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт (далей – райвыканкам) прынялі рашэнне № 41/1335 ад 5.11.2024 «Аб утварэнні Ляхавіцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Ляхавіцкая раённая камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь утворана ў колькасці 11 (адзінаццаці) чалавек.
У склад Ляхавіцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь увайшлі прадстаўнікі ад грамадзян шляхам падачы заяў, ад працоўных калектываў, ад Ляхавіцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын», Ляхавіцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру», Ляхавіцкага раённага аддзялення Брэсцкай вобласці Беларускай партыі «Белая Русь», Ляхавіцкай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» і прафсаюзных арганізацый.
Ляхавіцкая раённая камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь будзе размяшчацца па адрасе: г. Ляхавічы, пл. Леніна, 3, адміністрацыйны будынак Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта, кабінет № 202, тэлефон 8-01633-6-04-22.

Рэжым работы камісіі:
у будныя дні з 10 да 19 гадзін (перапынак з 14 да 15 гадзін);
у суботу з 10 да 14 гадзін.