Маршрут па адзінай Беларусі. Піншчына стала адрасам, куды творча прыбыў «Марафон адзінства». Сярод тых, хто выступаў на сцэне пінскага Лядовага палаца, і ляхавічанін Андрэй Цямчык
8-9 лістапада Піншчына стала адрасам, куды творча прыбыў «Марафон адзінства». Чацвёртая кропка на маршруце фэсту пасля Маладзечна, Гомеля і Жлобіна скарыла патрыятычныя сэрцы беларусаў.
Сустрэчы з цікавымі спікерамі, квесты, гульнявыя пляцоўкі, выставы, фудкорты, святочныя адкрыцці і шмат чаго іншага прапанаваў Пінск.
А завяршальным яркім акордам стаў патрыятычны канцэрт. Сярод тых, хто выступаў на сцэне пінскага Лядовага палаца, і наш зямляк Андрэй Цямчык, які падзяліўся з «Ляхавіцкім веснікам» уражаннямі:
– Знаёмства з «Марафонам адзінства» пачалося яшчэ з удзелу ў канцэрце ў Жлобіне. Ужо тады стала зразумела, што гэта мерапрыемства можна параўнаць са святам у кантэксце вялікага свята. Куды б ні завітаў марафон, усюды яго сустракаюць жыццелюбівыя беларусы, якім цікава тое, чым жыве краіна, якімі вытворчымі і не толькі дасягненнямі славіцца рэгіён, наша Беларусь. Кожны рэгіён у кантэкст агульнай выставы дадае свой мясцовы каларыт. Ні адна пляцоўка не пустуе: на сустрэчы з вядомымі палітычнымі дзеячамі, блогерамі, аўтарытэтнымі асобамі разгортваюцца сур’ёзныя дыялогі, канструктыўныя спрэчкі,
абмен меркаваннямі. Боль беларусаў – падзеі Вялікай Айчыннай вайны. З непадробным інтарэсам госці свята наведваюць перасоўны музей пра падзеі той вайны. А пазіцыю сённяшняга дня можна прасачыць па тым, як разлятаецца фірменная прадукцыя мерча Першага, чэргі не змяншаюцца. У кожным кутку прыпынку «Марафону адзінства» прадстаўлена ўсё наша, брэндавае. Канешне, вялікі гонар асабіста для мяне – быць часткай гэтага агульнага свята, гэта і вялікая адказнасць: сучасныя артысты і іх творчасць – гэта адлюстраванне рэчаіснасці, нашы хваляванні і надзеі, тое, што кранае нашы сэрцы і аб’ядноўвае. Увогуле, галоўны стрыжань «Марафону адзінства» – гэта самая моцная наша характарыстыка,
наша адзінства, якое дае права быць незалежнай нацыяй з такімі вялікімі дасягненнямі. Культурны пласт у кожным горадзе, што прымае фэст, – гэта сімбіёз вядомых артыстаў беларускай эстрады, тых, хто толькі пачынае творчы шлях, мясцовых выканаўцаў, якім
падуладны толькі свой мясцовы каларыт. Пінск сустракаў «Аўру»,
Жанет, Руслана Аляхно, Валерыя Шмата і арт-групу «Беларусы»… Мне шчасціць расказаць публіцы і свае гісторыі праз песні «Мне мала дзён» і «Ведаць, што ты ёсць», аўтарам слоў якіх з’яўляецца Ганна Сялук. І што сапраўды радуе сэрца, беларусы ў зале ведаюць і падпяваюць песні беларускай эстрады, ведаюць сваё – роднае. Значыць, мы на правільным шляху. І, канешне, калі гучыць фінальная песня «Калі адзіныя мы» – кранае кожнага, эмоцыі не стрымаць, у нашых словах абяцанне не здрадзіць Радзіме!
Падчас рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі ў Пінску кіраўнік рабочай групы па падрыхтоўцы акцыі «Марафон адзінства» Ганна Лукашэнка расказала, што наступным пунктам у маршруце «Марафону адзінства» стане Бабруйск, які прыме свята 15-16 ліста-
пада. Пасля гэтага маштабная рэспубліканская грамадска-культурная акцыя пераедзе ў Магілёў, дзе будзе праходзіць 22 і 23 лістапада.
У спісе гарадоў значацца і нашы Брэст і Баранавічы.