Ва ўстановах адукацыі Ляхавіцкага раёна падвялі вынікі першага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах
Ва ўстановах адукацыі раёна падвялі вынікі першага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.
У раённы этап, які пройдзе з 15 па 23 лістапада, выйшлі 145 навучэнцаў 8-11 класаў. З 16 вучэбных прадметаў найбольшай папулярнасцю карыстаецца беларуская мова і літаратура – яе для інтэлектуальнага іспыту выбралі больш за 20 чалавек, на другім месцы – біялогія, па якой заданні будуць выконваць 14 чалавек.
Сёлета другі этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах прадоўжыцца толькі два тыдні, таму навучэнцы змогуць праверыць свае веды толькі па двух прадметах. Новаўвядзеннем стала распрацоўка Акадэміяй адукацыі адзіных алімпіядных заданняў для ўсіх навучэнцаў. Прычым алімпіяда па кожным прадмеце пройдзе два дні і будзе ўключаць тэарэтычнае і практычнае заданні.
Навучэнцы, якія выканаюць заданні найлепш за іншых і правільна зробяць не менш за іх палову, атрымаюць шанц трапіць у трэці – абласны – этап. Ацэньваць работы будуць лепшыя педагогі ўстаноў адукацыі раёна.
– Алімпіяда – гэта своеасаблівы экзамен не толькі для навучэнцаў, але і для настаўнікаў. Для ацэнкі заданняў патрэбны глыбокія веды, пільнасць і ўважлівасць. Нашы навучэнцы даволі эрудзіравныя і здольныя. Таму шчыра жадаю ім атрымаць пуцёўку ў трэці этап рэспубліканскай алімпіяды і прадоўжыць спаборніцтва на заключным рэспубліканскім этапе, – падкрэслівае загадчык раённага вучэбна-метадычнага кабінета Святлана Маргаева.