Знайсці і ўвекавечыць

У памяці многіх ляхавічан, якія сёлета прысутнічалі на ўрачыстым мітынгу, прымеркаваным да 79-годдзя Вялікай Перамогі, застануцца шчымлівыя імгненні, звязаныя са свяшчэннай памяццю пра герояў Вялікай Айчыннай вайны.

У брацкай магіле на плошчы Перамогі былі перапахаваны астанкі загінулых у гады вайны лётчыкаў. Дзякуючы гісторыка-патрыятычна-тэхнічнаму атраду «Авіяпошук-Брэст» былі знойдзены астанкі і ўстаноўлены прозвішчы двух лётчыкаў, якія загінулі 24 чэрвеня 1941 года.

У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны ў небе над вёскай Падлаззе вялі бой з фашысцкімі самалётамі савецкія лётчыкі першай эскадрыллі 97-га бамбардзіровачнага авіяпалка. У баі загінулі члены экіпажа баявога СУ-2 – лётчык Міхаіл Арсеньеў і стралок-бамбардзір лейтэнант Васілій Гаравой. Праз амаль 83 гады пасля тых падзей сталі вядомыя імёны герояў, якія ўступілі ў няроўны бой з фашыстамі. Шчырыя словы падзякі ў адрас неабыякавых людзей у майскія дні 2024 года прагучалі з вуснаў родных загінулых лётчыкаў – за тое, што знайшлі, устанавілі прозвішчы і, галоўнае, за ўшанаваную памяць.
Амаль 80 гадоў прайшло з пераможнага мая 1945 года. Але і сёння
гучаць адгалоскі той вайны. У кожным раёне краіны праводзіцца архіўна-даследчая работа па ўстанаўленні асоб і імён тых, хто загінуў у полымі Другой сусветнай вайны.
На пасяджэнні калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама разглядалася, як на Брэстчыне рэалізуецца Дзяржаўная праграма «Увекавечанне
памяці пра загінулых пры абароне Айчыны» на 2021–2025 гады. Як было адзначана, пачынаючы з 2021 года і па сёння ўстаноўлены
11 117 прозвішчаў загінулых падчас Вялікай Айчыннай, якія раней лічыліся невядомымі. Усяго ў вобласці на дзяржаўным уліку знаходзіцца 1 001 пахаванне, дзе апошні прытулак знайшлі больш за
430 тысяч ахвяр вайны.
Значны ўклад ва ўстанаўленне асоб, лёсаў загінулых, месцаў іх пахавання могуць унесці пошукавыя групы, складзеныя са школьнікаў, навучэнцаў, студэнтаў. Гэта таксама важны элемент патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення. Юныя ляхавічане пад кіраўніцтвам педагогаў таксама актыўна займаюцца пошукавай і даследчай дзейнасцю, вынікам якой становяцца навуковыя даследаванні, ствараюцца інфармацыйныя
рэсурсы, аднаўляюцца факты з жыцця ўдзельнікаў і сведкаў Вялікай Айчыннай вайны, папаўняюцца музейныя экспазіцыі. Рабяты ўдзель-
нічаюць у грамадска-патрыятычных і краязнаўчых акцыях, праектах, конкурсах. На базе СШ № 2 дзейнічае атрад «Следапыты», а ў Конькаўскай, Начаўскай, Малагарадзішчанскай СШ, Падлескай БШ – піянерскія пошукава-даследчыя атрады.
З 2021 года Генеральная пракуратура Беларусі расследуе крымінальную справу, накіраваную на ўстанаўленне фактаў генацыду. На Ляхавіччыне па даручэнні пракурора раёна ў кожным сельсавеце была праведзена істотная даследча-пошукавая работа, падчас якой апытваліся жыхары пра факты масавых забойстваў фашыстамі, паліцаямі падчас Вялікай Айчыннай вайны мірных жыхароў. Пасля праверкі інфармацыі былі праведзены следчыя мерапрыемствы. З 30 мая па 6 чэрвеня 2022 года на ўскрайку лесу паміж Куршынавічамі і Новымі Будамі байцы 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Міністэрства абароны Беларусі правялі раскопкі і ў некалькіх месцах знайшлі касцяныя астанкі, як потым паказала экспертыза, 63 дарослых і дзяцей, расстраляных у гады гітлераўскай акупацыі. А напрыканцы жніўня 2022 года адбылося перапахаванне астанкаў ахвяр генацыду ў
брацкай магіле па вуліцы Заходняй у райцэнтры, дзе пахаваны расстраляныя фашыстамі 2 700 яўрэяў з горада і вёсак раёна.
Усё яшчэ не сціхае боль беларускай зямлі: па ініцыятыве Генеральнай пракуратуры працягвае дапаўняцца спіс знішчаных нацыстамі сельскіх населеных пунктаў. У Ляхавіцкім раёне гітлераўцы і іх пры-
спешнікі паліцаі спалілі 48 вёсак і хутароў. Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Ларыса Юшкевіч расказала, што каля вёскі Марынова (яна была спалена гітлераўцамі ў чэрвені 1941 года) пачаліся работы па ўстаноўцы памятнага знака спаленым вёскам Ляхавіччыны. Мясцовая ініцыятыва па стварэнні памятнага знака спаленым вёскам перамагла ў конкурсе, ініцыяваным абласной асацыяцыяй мясцовых Саветаў дэпутатаў і атрымала фінансаванне на рэалізацыю.
Галіна КАНЬКО.

На тэрыторыі Ляхавіцкага раёна знаходзіцца 50 воінскіх пахаванняў, з якіх 39 адносіцца да перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Там пахаваны 6 801 чалавек, і толькі 737 прозвішчаў – вядомыя.