З вуліцы Пушкіна ў Ляхавічах у “ЛВ” даслалі фотафакт з каментарыем
З вуліцы Пушкіна ў Ляхавічах у “ЛВ” даслалі фотафакт з каментарыем: каля праезнай часткі прасеў калодзеж цэнтральнай каналізацыі, і яма, якая ўтварылася збоку, уяўляе небяспеку для ўдзельнікаў дарожнага руху.
Жыхары дамоў небяспечнае месца абгарадзілі і за вырашэннем праблемы звярнуліся ў камунгас – калодзеж знаходзіцца на яго балансе.
За каментарыем раёнка звярнулася да начальніка ўчастка водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Уладзіміра Ракаўца, які расказаў:
– Абследаванне паказала, што з-за негерметычнасці назіральнага калодзежа адбылося абрушэнне грунту. Калодзеж вычысцім і загерметызуем. Праблема да канца тыдня будзе ўхілена.
#АНАТОМИЯПРОБЛЕМЫ