Паважаныя работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу, дарагія ветэраны галіны!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Вернасць абранай справе і любоў да роднай зямлі ляжаць у аснове вашых вялікіх дасягненняў. Сваёй працавітасцю, гаспадарскім стаўленнем, адказнасцю, высокім майстэрствам вы ствараеце дастойныя ўмовы для развіцця аграпрамысловага комплексу. Ваша паўсядзённая напружаная праца – гарантыя харчовай бяспекі,
надзейная аснова павышэння дабрабыту беларусаў.
Выказваем глыбокую ўдзячнасць усім работнікам сельскагаспадарчай вытворчасці, чыімі поспехамі ганарыцца раён, ветэранам працы, якія перадаюць свае веды і вопыт маладому пакаленню.
Нізкі паклон вам за плённую працу і вернасць роднай зямлі!
У гэты святочны дзень жадаем поспехаў ва ўсіх справах і добрых пачынаннях, невычэрпнай энергіі, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІІТЭТ.   РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Паважаныя працаўнікі вёскі, работнікі аграпрамысловага комплексу, ветэраны галіны!
Прыміце віншаванні з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК!
Гэта дзень тых, хто працуе на зямлі, на палях, у перапрацоўчых і жывёлагадоўчых цэхах, хто каардынуе працэсы вытворчасці. Разам вы робіце важную справу – вырабляеце якасную натуральную прадукцыю, якая карыстаецца даверам і прызнаннем спажыўцоў.
Ваша праца нялёгкая, але паважаная і неабходная. Нездарма вас называюць карміцелямі і апорай нацыі, бо вы ўкладваеце ўсю душу ў тое, каб стол у кожным доме заўсёды быў багаты і хлебасольны.
Выказваю шчырую ўдзячнасць не толькі сённяшнім работнікам, але і ветэранам, чыя прыродная мудрасць і адказнасць залажылі трывалы фундамент у развіццё сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці Ляхавіцкага раёна.
Дзякуй усім за плённую, самаадданую працу і адданасць роднай зямлі. Моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту вам і вашым сем’ям!
Георгій Хлябовіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.