Майстар-клас. Ляхавіцкі райвыканкам вызначыў пераможцаў штогадовых раённых спаборніцтваў

Райвыканкам вызначыў пераможцаў штогадовых раённых спаборніцтваў за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю зерневых і зерне-бабовых культур, нарыхтоўцы травяных кармоў.

СЯРОД СЕЛЬГАСАРГАНІЗАЦЫЙ, якія забяспечылі найвышэйшыя тэмпы росту аб’ёмаў нарыхтоўкі травяных кармоў да сярэдняга ўзроўню трох гадоў, што папярэднічаюць справаздачнаму, найбольшы выхад кармавых адзінак з аднаго бала-гектара кадастравай ацэнкі сельскагаспадарчых зямель зямельных участкаў, паказчыкаў нарыхтоўкі травяных кармоў у разліку на адну ўмоўную галаву жывёлы з улікам шчыльнасці БРЖ на 100 гектараў сельгасугоддзяў, высокай якасці нарыхтаваных травяных кармоў першае месца – ААТ «Шлях новы».

Сярод камбайнераў кормаўборачных камбайнаў:
першае месца – камбайнер ААТ «Жарабковічы» Уладзімір САКАЛОЎСКІ;
другое месца – камбайнер ААТ «Шлях новы» Віктар ЖМУРКО;
трэцяе месца – камбайнер ААТ «Шлях новы» Андрэй ЮРУЦЬ.

Сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў на перавозцы травяных кармоў:
першае месца – вадзіцелі ААТ «Жарабковічы» Аляксандр МІКУЛІЧ і Анатолій ПЕТУХ;
другое месца – вадзіцелі ЗАТ «Белпрампрыбор» Аляксандр БУБЛЕЎСКІ і Аляксей КУЛАК; вадзіцель ААТ «Шлях новы» Васілій ВАРАНЧАК; вадзіцель ААТ «Нача» Васілій СОБАЛЬ;
трэцяе месца – вадзіцелі ААТ «Шлях новы» Юрый ТАРАБЕШ, Уладзімір ПАБЯГАЙЛА, Мікалай ТРАФІМЧУК; вадзіцель СУП «Белазем’е» Анатолій ЛЕШЫК; вадзіцелі СВК «Ляхавіцкі» Мікалай КАВАЛЁЎ і Віктар ВЫСОЦКІ.

СЯРОД ГАСПАДАРАК ПА ВЫТВОРЧАСЦІ АЛЕЙНАГА НАСЕННЯ РАПСУ:
першае месца – ААТ «Шлях новы»;
другое месца – ЗАТ «Белпрампрыбор».

Сярод камбайнераў  ільноўборачных камбайнаў:
першае месца – Уладзімір МАСЛОЎСКІ (ААТ «Ляхавіцкі льнозавод»);
другое месца – Аляксей НОВІК (ААТ «Ляхавіцкі льнозавод»).

Сярод механізатараў,занятых на прасаванні льну:
першае месца – Уладзімір Маслоўскі (ААТ «Ляхавіцкі льнозавод»);
другое месца – Віктар ВЕРАМЕЙ  (ААТ «Ляхавіцкі льнозавод»).