ЗАТ «Фораланд» . Рэкорд за рэкордам
Закрытае акцыянернае таварыства «Фораланд» – адносны навічок у пераліку сельгаспрадпрыемстваў Ляхавіччыны, але не ў аграрнай справе.
Гэта пацвердзіла і сёлетняе жніво, падчас якога камбайнеры «Фораланда» Віктар і Павел Валчэцкія, Аляксандр Ярашэвіч і
Аляксей Рамановіч паказалі майстар-клас і сталі жніўнымі рэкардсменамі – намалацілі па 3 000 тон збожжа.
Падзяку за нястомную руплівую працу героі жніва атрымлівалі не толькі ад раённай улады. З кожнай працоўнай перамогай гучалі словы ўшанавання, уручаліся падарункі і грашовыя прэміі і ад кіраўніцтва «Фораланда». 74 цэнтнеры з гектара –
ураджайнасць хлебнай нівы гэтага сельгаспрадпрыемства.
Важкі ўзнос «Фораланда» ў выкананне Ляхавіцкім раёнам дзяржзаказу: сельгаспрадпрыемства адправіла на Баранавіцкі камбінат хлебапрадуктаў у лік дзяржзаказу 3 000 тон збожжа – удвая больш за план. «Фораланд» паспяхова справіўся і з продажам дзяржаве алейнага насення рапсу. Між іншым, у «Фораланда» самыя вялікія плошчы ў раёне, адведзеныя пад азімы рапс, – 900 гектараў.
І рапсавыя палеткі парадавалі сёлета ўраджайнасцю – далі 40,5 цэнтнера з кожнага гектара. Сельгаспрадпрыемства займаецца вырошчваннем грэчкі. У сярэднім кожны са 100 гектараў, адведзеных пад гэту культуру, насыпаў 22,5 цэнтнера на круг.
Рэкордным стаў і ўраджай цукровых буракоў. У сярэднім кожны з 200 гектараў салодкага кораня даў па 801 цэнтнеры. А некаторыя ўчасткі «заважылі» па 1 400 цэнтнераў з гектара!
– Элітнае насенне, захаванне тэхналагічных працэсаў, належная коль-
касць мінеральных удабрэнняў, своечасовая хімічная апрацоўка пасеваў – усё паўплывала на агульны вынік. Таму і ўраджай атрымаўся вельмі і вельмі важкім. Адпаведна, у лік дзяржзаказу замест запланаваных 5 300 тон пра-
дадзена 16 830 тон, – адзначае дырэктар прадпрыемства Андрэй Панчкоўскі.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.