ААТ «Ляхавіцкі льнозавод». Там, дзе лён шуміць…
Палі вырошчвання гэтай традыцыйна беларускай сельгаскультуры, канешне ж, даўно адшумелі. Хвалюючы – каб не заліло – не засушыла, складаны і многаэтапны сезон вырошчвання і ўборкі даўгунцу мінуў разам з першым месяцам восені. Але вытворча-арганізацыйны «шум» вакол ільну працягваецца тут ледзь ці не круглы год. Спецыфіка дзейнасці размешчанага ў Задвор’і завода па першаснай перапрацоўцы льняной трасты ставіць такія задачы і дыктуе паўсядзённыя абавязкі.
Першая і, бадай, ключавая задача завадчан – лён вырас-ціць. Выцерабіць, даць «вытрымку», убраць з палёў і ўладкаваць на захоўванне. Толькі пасля гэтага задача лічыцца вырашанай. На даны конт у дырэктара ААТ «Ляхавіцкі льнозавод» Дзмітрыя Скакуна ёсць яркае меркаванне: «Не той лён, што ў полі, а той, што пад шахой». Дык вось факт: на момант завяршэння сёлетняй нарыхтоўчай кампаніі ўсе складскія памяшканні завода былі запоўнены трастой пад самы дах. Ды яшчэ і сыравінная даважка засталася, якую былі вымушаны схаваць пад поліэтыленавае ўкрыццё.
Нягледзячы на няпростае часам надвор’е, сезон 2024 года
заводскія аграрыі маюць права занесці сабе ў залік. З уласных памерам у 2 200 гек-тараў плошчаў атрымалася «падняць» амаль 8,9 тысячы тон ільнотрасты. Якасны паказчык апошняй ацэньваецца даволі прывабнай лічбай, хоць, як сціпла адзначаюць спецыялісты, «магло б і лепш».
Стаць лепш, атрымліваць больш высокі працэнт выхаду так званага доўгага валакна з адзінкі масы льнотрасты з’яўляецца зараз запаветнай мэтай кіраўніцтва і спецыялістаў завода.
– Праводзім пакрокавы аналіз, супастаўляем усе «за» і «супраць», параўноўваем. Ёсць меркаванні, але пакуль няма абсалютнай канкрэтыкі, – разважае дырэктар.
За дастаткова «высокі» міну-лы палявы сезон неабходна сказаць дзякуй работнікам сельскагаспадарчага меха-нізаванага атрада. Спе-цыялізаваная вытворчая структура прадпрыемства, асноўнай працоўнай лакацыяй якой з’яўляецца сельскагаспадарчы палетак. Ільнопасяўныя і работы па суправаджэнні і доглядзе пасеваў, церабленне даўгунцу і ўборка льнотрасты – усе гэтыя не толькі вытворчыя падрады – справа рук прафесіяналаў – мехатрадаўцаў. У большасці з іх за плячамі значыцца не адзін палявы сезон. Кожны здольны кіраваць любой сельгас- ці спецыялізаванай ільномашынай. Сёння, напрык-лад, гэта можа быць церабілка, а заўтра ці праз тыдзень самаходны льнопаварочваль-нік, прэс і гэтак далей.
У «пікавыя» тыдні нарых-тоўчай кампаніі мехатрад пашыраецца, вырастае колькасна на паўтара – два дзясяткі работнікаў-паза-штатнікаў. У такім выпадку склад мехатрада дасягае трох – трох з
паловай дзясяткаў чалавек і больш. Але гэта, так бы мовіць, «падхват», а на «цэнтральных гульнявых пазіцыях» не першы год знаходзяцца Ігар Страмавус, Уладзімір Маслоўскі, Віктар Верамей, Станіслаў Жагунь, Аляксандр Чапік і асобныя іншыя рупліўцы льновытворчай нівы.
У галаве сельскагаспа-дарчай калоны знаходзіцца агранамічная служба льно-завода. Узначальвае яе вядучы спецыяліст Мікалай Герасімовіч, дублёрам, памочнікам, а па некаторых відах работ і першай асобай выступае памочнік апошняга Дзмітрый Коршун.
Некалькі дзён назад сельгасцэх прадпрыемства завяршыў асеннія ворыўныя работы. Узняты ворывам усе ўласныя балансавыя сельгасплошчы. Механізатары, слесары, зваршчыкі перамяс-ціліся ў гаражныя боксы: стартаваў і працягваецца перыяд актыўных міжсезон-ных рамонтаў. Наперадзе сельгасвясна з яе яравымі звышактыўнасцямі.
Для паўнаты карціны патрэбна дабавіць штрых: акрамя
2 200 сваіх сельгасгектараў, сыравіннай базай ААТ з’яўляюцца плошчы мясцовай ільнонасеннай станцыі і Баранавіцкага райаграсэрвіса.
– У гэтым годзе партнёры дапамаглі нам з сыравінай больш як на 3,2 тысячы тон ільнотрасты. У агульнай масе атрымалася назапасіць больш за 12 тысяч тон. Гэтых аб’ёмаў упаўне дастаткова, каб на працягу ўсяго вытворчага года прадпрыемства не адчувала «сыравіннага голаду», – канстатуе Дзмітрый Скакун.
Аднак траста для завода – усяго толькі сыравіна. Канчатковымі і па-рознаму камерцыйна выгаднымі прадуктамі ААТ «Ляхавіцкі льнозавод» з’яўляюцца доўгае і кароткае валакно, ільнонасенне ў чыстым выглядзе і алей на яго аснове. Кастрыцай і гандлююць, і ацяпляюцца. Заводскія швачкі забяспечваюць работнікаў фірменным спецадзеннем. Каля паўгода працуе лінія катанізацыі.
А сёння – свята, з чым кожнага са 183 завадчан шчыра віншуем. Поспехаў вам, здароўя, добрых заробкаў!
Іван КАВАЛЕНКА.