СААТ «Ляхавіцкі малочны завод». Калі ў аснове стабільнасць
Сем дзён на тыдзень без выхадных – у такім графіку вось ужо каторае дзесяцігоддзе плённа працуе адно з самых брэндавых прадпрыемстваў нашага раёна – СААТ «Ляхавіцкі малочны завод».
Сёння прадпрыемства выпускае каля 50 наймен-няў малочнай прадукцыі, запатрабаванай не толькі ў нашай краіне. Сярод ляхавіцкіх вытворцаў, якія экспартуюць прадукцыю ў Расійскую Федэрацыю, адны з найбольшых аб’ёмаў прыпадаюць менавіта на малочны завод. Асноўныя экспартныя тавары – сметан-ковае масла і казеін.
– За 9 месяцаў 2024 го-да на экспарт у Расію, Польшчу, Малдову, Кітай адпраўлена прадукцыі на 17 566 тысяч долараў, што складае 157,6 працэнта да аналагічнага перыяду 2023 года. Масла «Прэзідэнт» нашай вытворчасці пакарыла гастранамічныя густы пакупнікоў у розных рэгіёнах Расіі, – расказвае галоўны эканаміст прадпрыемства Іна Маслоўская.
– Так, пэўная частка прадукцыі Ляхавіцкага малочнага завода ідзе на экспарт. Але наша галоўная задача – дастойна прадставіць заводскую прадукцыю на рынку ўнутры Беларусі. Імкнёмся трымаць марку канкурэнта-здольнай прадукцыі, таму першачарговую ўвагу звяртаем на якасць, у тым ліку пастаўляемай на прадпрыемства сыравіны. І, канешне, пастаянна пашыраем асартымент, абапіраючыся і на запыты пакупнікоў. Навінкі-2024 – тварожны дэсерт «Лакамка» з вішняй і бананам пачалі выпускаць у жніўні. А сёння смела можна сказаць: прадукцыя спадабалася пакупнікам. І гэта не проста словы, а канстатацыя факта, бо навінкі «Лакамкі» раскупляюцца даволі хутка, адпаведна, павялічваецца вытворчасць гэтага дэсерту. Калі на пачатку верасня выпускалі 7 тон навінкі ў месяц, то цяпер 8,5 тоны. Увогуле, дэсерты – адзін з самых папулярных відаў нашай прадукцыі, – адзначае начальнік вытворчасці СААТ «Ляхавіцкі малочны завод» Галіна Мельнікава.
Дарэчы, на 30-й Міжнарод-най спецыялізаванай харчовай выставе-кірмашы PRODEXPO-24 за смятану 30-працэнтнай тлустасці СААТ «Ляхавіцкі малочны завод» уручаны Гран-пры. «Сярэбраную» ўзнагароду «атрымалі» дэсерт «Лакамка» з водарам лімона і маліны, смятана 20-працэнт-най тлустасці. А дэсерт з чарнаслівам і тварог рассыпіс-ты 5-працэнтны адзначаны спецыяльнымі прызамі.
Красамоўна пра заводскую вытворчасць скажуць лічбы і факты. За 9 сёлетніх месяцаў выпушчана 1 144 тоны казеіну (тэмп росту – 111 працэнтаў да 9 месяцаў мінулага года), масла – 1 572 тоны (102,4 пра-
цэнта), натуральнамалочнай прадукцыі – 16 087 тон (154,6 пра-
цэнта). У якасці сыравіны на прадпрыемства для далей-шай перапрацоўкі паступіла 52 тысячы тон малака – 113,9 працэнта да аналагічнага перыяду 2023 года. Расце прадукцыйнасць працы, павялічваецца вытворчасць і, адпаведна, выручка ад рэалі-зацыі прадукцыі на аднаго работніка. Па выніках 9 месяцаў бягучага года яна склала 416 тысяч рублёў, а тэмп росту 160 працэнтаў да леташняга перыяду за 9 месяцаў.
За лічбамі стаіць праца кожнага з 227 работнікаў прадпрыемства незалежна ад таго, у якім падраздзяленні завода і на якіх пасадах яны працуюць. Разам робяць адну важную штодзённую справу –
клапоцяцца, каб на сталах беларусаў была брэндавая прадукцыя «Ляхавічок».
Галіна КАНЬКО.