ЗАТ «Белпрампрыбор». Значнасць прадукцыі і «сціпласць» зямельных угоддзяў

Дзве названыя, як здаецца, супрацьлегласці і прыватная форма ўласнасці адрозніваюць у асяродку сельгаспрадпрыемстваў Ляхавіцкага раёна ЗАТ «Белпрамрыбор».

Гаспадарка не вызначаецца маштаб-насцю свайго асноўнага вытворчага актыву – яе сельскагаспадарчыя землі складаюць нязначна больш за дзве з паловай тысячы гектараў. Паказчык іх сярэдняй урадлівасці не адрозніваецца высакабальнасцю – нямногім пераўзыхо-дзіць тры дзясяткі разліковых адзінак. Усё астатняе знаходзіцца ў схематычным падабенстве: займаюцца вырошчваннем збожжавых, кукурузы на сілас і зялёны корм, траў на кармавыя ж мэты, у сёлетнім сезоне на некалькіх дзясятках гектараў «выспела» алейная рэдзька. З яе, памятаецца, і пачаліся ў раёне жніўныя работы.
Перадавой пазіцыяй «Белпрам-прыбора» з’яўляецца жывёлагадоўля, асабліва – малочная. Па ўдоях на кожную карову спаборнічаць з галаў-нінскімі майстрамі-жывёлаводамі на Ляхавіччыне знойдзецца вельмі мала здольных. Напрыклад, за
10 месяцаў 2024 года сярэдняя карова акцыянернага таварыства «аддала» сваім гаспадарам больш за сем тысяч кілаграмаў малака. І гэта з’яўляецца другім лепшым паказчыкам сярод сельгаспрадпрыемстваў раёна. Якасць сырадою таксама знаходзіцца на самай вяршыні раённай рэйтынгавай табліцы –
99,8 працэнта малака рэалізуецца экстра і вышэйшым гатункамі.
Пры тым, што сярод вытворчых актываў арганізацыі ў галіне жывёла-гадоўлі не значыцца суперсучасных, узведзеных у адпаведнасці з апошнімі патрабаваннямі аграрнай навукі-тэхнікі-тэхналогіі аб’ектаў. Справа ў жывёлаводах, іх руплівасці на службе, стаўленні да даручанай справы, арганізацыйных здольнасцях кіраўніцтва.
Каб не злоўжываць арыфметыкай, абмяжуемся яшчэ некалькімі лічбамі з вытворчага жыцця «Белпрампрыбора»: за 9 месяцаў года выхад сельскагас-падарчай прадукцыі на прадпрыемстве ў супастаўных цэнах ў разліку на 100 бала-гектараў угоддзяў склаў амаль 13 тысяч рублёў. Лепшай эфектыўнасцю могуць пахваліцца толькі русінавіцкія гаспадарнікі.
Іван КАВАЛЕНКА.