ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод». «Птушка-ляхавічка» – брэнд якасці
На Ляхавіцкім кансервавым заводзе выпускаецца больш за 135 найменняў прадукцыі
За апошнія некалькі гадоў у лінейцы прадукцыі Ляхавіцкага кансервавага завода адчуваецца істотнае папаўненне. Навінкі з’явіліся ў самых розных групах плодаагародніннай кансерваванай прадукцыі, на выпуску якой спецыялізуецца адно са старэйшых прадпрыемстваў Ляхавіччыны з амаль што 80-гадовай гісторыяй.
Сёння брэнд «Птушка-ляхавічка» – гарант якасці кансерваванай прадукцыі. Традыцыйнымі сталі перамогі на разнастайных рэспуб-
ліканскіх конкурсах: «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь», «Прадукт года», «Народная марка», «Крыштальны яблык».
– Узяўшы высокую планку, трэба пастаянна яе падтрымліваць. Гэта працуе на імідж прадпрыемства ў цэлым. Выпускаем прадукцыю, якая задавальняе спажыўцоў па якасці, кошце. Тут у нас свае перавагі. Значную частку сыравіны – чырвоныя буракі, моркву, бульбу, кабачкі, шчаўе, базілік, шпінат, цыбулю, зяленіва – вырошчваем на заводскім падсобным участку агульнай плошчай каля 170 гектараў. Астатняе закупляем у фермераў, гаспадароў-прыватнікаў. Пры вытворчасці ў прыярытэце мінімум дабавак, фішка нашых кансерваў –
натуральнасць. Не забываем і пра ўпакоўку, акцэнт робім на яркасць, эстэтычнасць і тое, каб яна была экалагічнай, таму перавагу аддаём шкляной тары. Калі на паліцах магазіна прадстаўлена самая разнастайная прадукцыя, позірк пакупнікоў, у першую чаргу, падае менавіта на ўпакоўку тавару, потым увага звяртаецца на цану, састаў і іншае. Разумеем, што толькі пры прысутнасці ўсіх вышэйпералічаных складнікаў можна спадзявацца на тое, што пакупнікі аддадуць перавагу менавіта прадукцыі нашага прадпрыемства, – адзначае дырэктар ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод» Аляксандр Вашчук.
Калі гаварыць пра геаграфію паставак заводскай прадукцыі, яна закранае не толькі Беларусь, адпраўляецца і за межы нашай краіны. У бягучым годзе прадукцыя раз’ехалася па тысячы гандлёвых арганізацый.
– Толькі сёлета парадавалі спажыўцоў больш чым двума дзясяткамі відаў новай прадукцыі пад брэндам «Птушка-ляхавічка». Сокі яблычна-маркоўны, апельсінава-гарбузовы, гранатавы з цукрам і без цукру, кампоты «Махіта», з клубніц… Усе гэтыя напіткі разліваюцца ў шкляную тару ёмістасцю 750 мілілітраў. Новае – добра забытае старое. Прааналізавалі, якую прадукцыю выпускаў завод некалькі дзесяцігоддзяў назад, і вырашылі аднавіць традыцыю – нядаўна на паліцы магазінаў адправілі варэнне з чарніц, якое ўжо сыходзіла з заводскага канвеера амаль трыццаць гадоў назад. Усяго некалькі месяцаў у продажы – і ўжо нямала прыхільнікаў. Гэта пра супы-пюрэ з гарбузоў, шпінату, кабачка, спаржы, – расказвае начальнік аддзела збыту ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод» Вольга Матуліс.
Хтосьці аддае перавагу кансерваванай прадукцыі ў шкляной тары, але нямала прыхільнікаў і кансерваў у вакуумнай упакоўцы. Завадчане і тут улічылі пакупніцкі попыт. У вакуум запакоўваюць салёныя агуркі, салянку з квашанай капусты, буракі, моркву, квашаную капусту, сокі розных відаў. Трывалы пакупніцкі попыт захоўваецца і на сокі таматны, яблычны, яблычны з мякаццю, бярозавы, разлітыя ва ўпакоўку bag in box.
– Даўно вядомае – рэклама рухавік гандлю. Мы таксама стараемся рэкламаваць сваю прадукцыю. Выкарыстоўваем любыя магчымасці і прымаем запрашэнні, прапановы на ўдзел у маштабных мерапрыемствах, такія як «Берасцейскія сані», выстава «Белагра», абласныя «Дажынкі», сельскагаспадарчыя кірмашы ў розных гарадах вобласці, а таксама ў Мінску, дзе дэгустацыя нашых плодаагароднін-
ных кансерваў заўжды карыстаецца попытам. Імкнёмся пашырыць наша прадстаўніцтва на паліцах гандлёвых кропак, у тым ліку, сетак «Карона», «Еўраопт», гандлёвага цэнтра «Сталіца». Як толькі з’яўляецца навінка, яе тут жа можна набыць у фірменным магазіне «Заводскі» ў Ляхавічах, – удакладняе Вольга Матуліс.
Дарэчы, у лістападзе плануецца адкрыццё яшчэ аднаго магазіна «Заводскі», фірменная гандлёвая кропка прыме пакупнікоў на Камароўскім кірмашы ў Мінску. Тут будзе прадстаўлены ўвесь асартымент прадукцыі Ляхавіцкага кансервавага завода.
Канешне, навінкі – гэта выдатна. Але ж на заводзе
не забываюць і пра традыцыйныя віды прадукцыі, якія даўно спадабаліся спажыўцам. Таму разнастайныя соусы, ікра, салянкі, першыя стравы (расольнікі, суп з буракоў і капусты), павідла і, канешне, кансерваванае шчаўе – па-ранейшаму на канвееры.
Славіцца завод не толькі сваёй прадукцыяй, але і працавітымі работнікамі. Сёлета сярод лепшых кіраўніцтва прадпрыемства называе майстра кансервавага цэха Андрэя Савіцкага, вадзіцеля аўтамабіля Юрыя Трафімчука, аператара лініі ў вытворчасці харчовай прадукцыі Тамару Варвашэвіч, падрыхтоўшчыка харчовай сыравіны Вольгу Кетко, слесара-электрыка па рамонце электраабсталявання Валянціна Шваля.
Нямала ў прадпрыемства з багатай гісторыяй і планаў на заўтра, іх можна агучыць адным словам – развівацца. Мадэрнізацыя цэхаў, пашырэнне рынкаў збыту, выпуск інавацыйнай прадукцыі,
павелічэнне асартыменту – толькі частка таго, пра
што марыць калектыў і яго кіраўніцтва.
Смачную навінку – варэнне з чарніц, расфасаванае ў шкляныя слоікі ёмістасцю 370 мілілітраў, – можна набыць у фірменным магазіне «Заводскі» і не толькі. Гэта яшчэ адзін прадукт з лінейкі брэнда «Птушка-ляхавічка». Сыравіну для салодкага пачастунка завадчане закупілі ў фермераў.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.