СУП «Белазем’е» . Кармавая аснова

У сёлетняй ураджайнай кампаніі віншавальныя акорды гучалі і на палетках СУП «Белазем’е».

Вадзіцель на адвозцы зерня Аляксандр Маляр прымаў падзяку за працу ад кіраўніцтва раёна, сельгаспрадпрыемства і прафсаюза за перавезеную першую тысячу, а пасля і дзве тысячы тон зерня. Сёння ён працягвае кіраваць МАЗам. Быў заняты на нарыхтоўцы кармоў, таксама на перавозцы будаўнічых матэрыялаў для ўзвядзення і рэканструкцыі вытворчых памяшканняў.
Сельгаспрадпрыемства адно з першых вясной распачало сяўбу. Завяршаюць сельскагаспадарчы цыкл вывазам арганікі,
ворывам, падвозам кармоў з аддаленых палёў, рамонтам і падрыхтоўкай тэхнікі да вясновых работ і г. д. Сельгасугоддзі «Белазем’я» прасціраюцца на плошчы без малога 5 000 гектараў, з якіх пятая частка занята травамі.
Акцэнт у гаспадарцы робяць на жывёлагадоўлю, вытворчасць малака і мяса. Таму вялікую ўвагу надаюць кармавой базе і вырошчванню тых культур, якія неабходны для жывёлагадоўлі: люцэрны, кукурузы, злакавых траў і іншых. На палях прапісаны і збожжавыя. Але больш для вытворчасці камбікорму, які часткова для маладняку і бычкоў робяць самі, а для высокапрадукцыйных кароў з уласнай сыравіны на Жабінкаўскім камбікормавым заводзе.
І гэта зніжае сабекошт прадукцыі жывёлагадоўлі. Работы шмат, і пра поспехі пакуль гаварыць рана, але калектыў нацэлены на максімальны пад’ём вытворчасці пры мінімальных затратах, адзначае дырэктар СУП «Белазем’е» Максім Пузевіч. Надзейная падтрымка для дасягнення мэты і з боку спецыялістаў – галоўнага інжынера Дзяніса Гатоўчыца, намесніка па жывёлагадоўлі
Таццяны Цуранковай і многіх іншых.
Удзячнасці за працу заслугоўваюць механізатары Ілья Грачыха, Дзмітрый Гурыновіч, Віктар Кульбіцкі, Сяргей Вялічка, Аляксандр Дабрыян і іншыя. У гаспадарцы шчыруюць і сем’ямі. Прыклад – браты Лешыкі: Васілій, Анатолій, Леанід і Аляксандр. Разам з
бацькам Анатоліем і сын Дзмітрый, а ў Васілія –
сын Дзяніс.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.