На Востраўскім участку «Белдана»

Ёсць на Ляхавіччыне прадпрыемства, дакладней, структурнае падраздзяленне, якое з’яўляецца ў раёне адзіным, што займаецца вырошчваннем свіней.
Размова ідзе пра Востраўскі ўчастак ЗТАА «Белдан».

Намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Таццяна Кацуба расказала,
што сёлета па ўчастку ў Востраве за 10 месяцаў рост валавой прадук-
цыі сельскай гаспадаркі склаў 104 працэнты пры плане 103 працэнты.
За 10 месяцаў 2024 года вырашчана 4 143 тоны свіней –
102 працэнты да ўзроўню 2023 года.
Канешне, цяпер у сельгаспрадпрыемства не такія значныя плошчы для вырошчвання раслінаводчай прадукцыі, але тым
не менш прадукцыя вырошчваецца. Жніво-2024 прынесла ў засекі
сельгаспрадпрыемства 3 880 тон збожжа –
121 працэнт да ўзроўню жніўнай кампаніі мінулага года. Ураджайнасць сёлета склала 28,9 цэнтнера з гектара. Усё збожжа
ідзе выключна на корм жывёле, якая вырошчваецца на «Белдане».

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.