Падарунак да прафесійнага свята. У маштабным форуме ўзялі ўдзел і прадстаўніцы Ляхавіччыны
Напярэдадні свайго прафесійнага свята прадстаўніцы сельскай гаспадаркі з усіх рэгіёнаў Беларусі сабраліся ў Мінску на ІІІ Рэспубліканскі форум працаўніц вёскі.
Арганізатарамі традыцыйнага мерапрыемства, якое стала цудоўным падарункам да прафесійнага свята, выступілі Беларускі саюз жанчын, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Беларускі прафсаюз работнікаў АПК. Месца сустрэчы – Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета.
У маштабным форуме ўзялі ўдзел і прадстаўніцы Ляхавіччыны: памочнік брыгадзіра МТФ «Вялікая Лотва» ААТ «Шлях новы» Кацярына Рэуцкая, памоч-нік брыгадзіра вытворчай брыгады ў раслінаводстве СВК «Ляхавіцкі» Валянціна Герасімовіч, аператар машыннага даення ААТ «Жарабковічы» Таццяна Халопіца, аператар машыннага даення ААТ «Нача» Святлана Кендыш.
У гэтыя дні ў адрас прад-стаўніц прыгожай паловы чалавецтва, якія шчыруюць у сельскай гаспадарцы і забяспечваюць харчовую бяспеку краіны, гучала няма цёплых і шчырых слоў падзякі за нястомную і важную працу. Сярод гасцей, якія раздзялілі з жанчынамі святочны настрой, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатолій Ліневіч, старшыня Беларускага саюза жанчын Вольга Шпілеўская.
А якую шыкоўную насыча-ную праграму падрыхтавалі для ўдзельнікаў форуму! Запамінальная экскурсія па Мінску, наведванне
Храма-помніка ў гонар Усіх Святых, наведванне гандлёвага цэнтра «Першы нацыянальны гандлёвы дом», балет «Папялушка» –
некаторыя з прыемных момантаў святочных урачыс-тасцяў.
Галіна КАНЬКО.
Таццяна ХАЛОПІЦА, аператар машыннага даення
ААТ «Жарабковічы»:
– Упершыню мне пашан-цавала ўдзельнічаць у такім прадстаўнічым мерапрыемстве, таму, канешне ж, лёгкае хваляванне прысутнічала. Як жа было прыемна чуць у адрас жанчын, якія працуюць у сельскай гаспадарцы, такія душэўныя словы. Асабліва шчырым стаў зварот на нас, удзельніц форуму, старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталлі Качанавай, якая падкрэсліла важнасць сельскагаспадарчых прафесій і адзначыла, што жанчынам у нашай краіне адведзена вызначальная роля захавальніцы сямейнага ачага. Эмоцыі ад убачанага, пачутага перапаўняюць. Узрушана не толькі маштабнасцю, але і тым, як у нашай Беларусі высока цэняць нялёгкую працу работнікаў сельскай гаспадаркі. І як дзяржава ахутвае клопатам шматдзетныя сем’і. Разам з мужам мы выхоўваем пецярых дзяцей, наша сям’я атрымлівае разнастайныя льготы як шматдзетная. Некалькі гадоў назад я атрымала ордэн Маці – гэта пачэсна і ганарова, што высока цэніцца мацярынская праца. Я шчаслівы чала-век, жыву ў мірнай краіне, дзе спакойна за сваю сям’ю і сваіх блізкіх, дзе гарантавана права на працу.