З узнагародай. У сувязі з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу ўзнагароджаны
За шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё галіны сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу – узнагароджаны:
Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта – намеснік начальніка ўпраўлення –
начальнік аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Ляхавіцкага райвыканкама Наталля ГРЫНКЕВІЧ; аператар машыннага даення ААТ «Шлях новы» Ганна ГРЫГАРОВІЧ; намеснік загадчыка фермы «Галаўнінцы»
ЗАТ «Белпрампрыбор» Святлана ЗУБІК; аператар машыннага даення
СВК «Ляхавіцкі» Таццяна КАНЦЭЛЯРЧЫК; кіраўнік вытворчага ўчастка
ААТ «Жарабковічы» Аляксей НАВАЛОЧКА;
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў – бухгалтар ААТ «Нача» Людміла БАДЗЕЕВА; трактарыст-машыніст СВК «Ляхавіцкі» Сяргей БАЎТРУКЕВІЧ; трактарыст-машыніст ЗАТ «Белпрампрыбор» Юрый ДУБІНА; загадчык лабараторыі «Вучэбнае вопытна-калекцыйнае поле» адасобленага падраздзялення «Ляхавіцкі аграрны каледж» установы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» Арцём КАЧАНАЎ; брыгадзір вытворчай брыгады ў раслінаводстве ААТ «Шлях новы» Аляксандр ПАЖОГА;
Падзячным пісьмом Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта –
аператар машыннага даення ААТ «Жарабковічы» Іна БАТВІНКІНА; галоўны бухгалтар ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод» Ігар ВІТКО; начальнік участка
ААТ «Нача» Святлана СОБАЛЬ; трактарыст-машыніст ААТ «Шлях новы» Вячаслаў ТОВТ; слесар-рамонтнік ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод» Віктар ШУЛІКАЎ;
Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў – брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі ААТ «Жарабковічы» Таццяна ПІРШТУК; трактарыст-машыніст СУП «Белазем’е» Мікалай КАСАБУЦКІ; мікрабіёлаг СААТ «Ляхавіцкі малочны завод» Кацярына ЧАРНЭЦКАЯ; аператар сушыльнага абсталявання ААТ «Ляхавіцкі льнозавод» Мікалай НАЙДА; вадзіцель пагрузчыка ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод» Аляксандр ДЫДЫШКА.