Лад жыцця патрабуе карэкціроўкі

Грамадзянка К. на прыёме грамадзян участковым інспектарам у сельвыканкаме пацікавілася, якая работа праводзіцца Ляхавіцкім РАУС па пытанні працаўладкавання працаздольных вяскоўцаў, якія вядуць асацыяльны лад жыцця.

Адказвае намеснік начальніка аддзела правапарадку і прафілактыкі РАУС Сяргей ІСАХАНАЎ:

– З мэтай павышэння ўзроўню працоўнай дысцыпліны на аб’ектах
аграпрамысловага комлексу, аказання карэкціруючага ўздзеяння ў адносінах да асоб, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, уцягнення ў працоўную дзейнасць асоб, не занятых у эканоміцы, і зніжэння ўзроўню алкагалізацыі насельніцтва з 19 красавіка 2024 года Ляхавіцкім РАУС рэалізуецца распрацаваны МУС Рэспублікі Беларусь комплекс дадатковых мер па забеспячэнні дысцыпліны і грамадскага парадку ў сельскай мясцовасці.
За перыяд дзеяння комплексу супрацоўнікамі Ляхавіцкага РАУС адпрацаваны ўсе населеныя пункты, размешчаныя на тэрыторыі сельсаветаў. З мэтай выяўлення прычын і ўмоў, што садзейнічаюць учыненню правапарушэнняў, праведзены паўторныя абследаванні аб’ектаў аграпрамысловага комплексу, праведзены кантроль за выкананнем працоўнай дысцыпліны 117 асоб вартавой аховы ў аграпрамысловым комплексе. Па выяўленых недахопах накіравана кіраўнікам гаспадарак восем прадстаўленняў для ўхілення прычын
і ўмоў, што садзейнічаюць учыненню правапарушэнняў. На працоўным месцы з прыкметамі алкагольнага ап’янення выяўлена чатыры работнікі арганізацый аграпрамысловага комплексу,
да якіх прыменены меры адміністрацыйнага ўздзеяння. У ходзе адпрацоўкі грамадскіх месцаў сельскіх населеных пунктаў выяўлена 64 адміністрацыйныя правапарушэнні (з’яўленне грамадзян у стане алкагольнага ап’янення ў грамадскіх месцах), з незаконнага абароту канфіскавана восем апаратаў, выкарыстоўваемых для вырабу самагону, больш за 200 літраў моцных алкагольных напіткаў і паўфабрыкатаў для іх вырабу. У мэтах комплекснага прымянення мер індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў і прэвентыўнага ўздзеяння ў адносінах да працаздольных непрацуючых грама-
дзян асобы данай катэгорыі ў першую чаргу накіроўваюцца ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі. У 2024 годзе ў ЛПП накіравана
22 асобы з ліку працаздольных не занятых у эканоміцы, у той час як
у 2023 годзе такіх было восем грамадзян.
Належнае ажыццяўленне ўказаных мер у комплексе дазволіць знізіць учыненне злачынстваў у сельскай мясцовасці як грамадзянамі, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення, так і асобамі, не занятымі ў эканоміцы.