Будучыню будуем самі
Кампанія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь набірае абароты. Прадаўжаецца збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў на пост Кіраўніка дзяржавы. Адна з асноўных тэм лістападаўскага рэспубліканскага адзінага дня інфармавання – «Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: будучыня залежыць ад нас»
У мінулы чацвер інфармацыйна-прапагандысцкія групы працавалі ў калектывах Ляхавіцкага раёна. ІПГ пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Мікалая Мароза сустрэлася з супрацоўнікамі структурных падраздзяленняў райвыканкама, а таксама іншых службаў і арганізацый. Кіраўнік Ляхавіччыны адзначыў: каб і далей беларусы жылі пад мірным небам у свабоднай квітнеючай краіне, у сацыяльна-арыентаванай дзяржаве, трэба быць не староннімі назіральнікамі, а актыўна ўдзельнічаць у грамадска-палітычным жыцці. І, адпаведна, прыняць удзел у выбарах Кіраўніка дзяржавы павінны ўсе, хто мае права голасу. Мікалай Мароз нагадаў, што даволі напружаная сітуацыя цяпер у свеце і непасрэдна каля межаў Беларусі. Вось чаму важная кансалідацыя ўсяго беларускага грамадства вакол Прэзідэнта, каб супрацьстаяць знешнім пагрозам.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Бурак спынілася на асноўных этапах электаральнай кампаніі.
Нагадала, што выбары Прэзідэнта Беларусі адбудуцца
26 студзеня 2025 года. З 7 лістапада па 6 снежня праходзіць збор подпісаў грамадзян у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты. З 22 па 31 снежня 2024 года адбудзецца рэгістрацыя кандыдатаў у Прэзідэнты. З 1 па 25 студзеня будзе праходзіць перадвыбарная агітацыя.
Датэрміновае галасаванне па выбарах Кіраўніка дзяржавы пачнецца 21 студзеня і працягнецца пяць дзён. Стварэнне выбарчых участкаў за межамі Беларусі на прэзідэнцкіх выбарах не прадугледжана.
На сустрэчы ішла размова пра асноўныя дасягненні, якімі па праве можа ганарыцца суверэнная і незалежная Беларусь, а, значыць, і кожны яе грамадзянін.
Устойлівае развіццё рэгіёнаў – адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці кіраўніцтва краіны. Пра значнасць гэтага вектара і знаходжанне яго на пастаянным кантролі Прэзідэнта сведчаць праводзімыя на вышэйшым дзяржаўным узроўні нарады па пытаннях рэгіянальнага развіцця, наведванні Кіраўніком дзяржавы розных рэгіёнаў Беларусі.
«Моцныя рэгіёны – моцная краіна» – тэма, якая абмяркоўвалася падчас адзінага дня інфармавання. Ішла размова пра сацыяльна-эканамічнае развіццё і патэнцыял Брэсцкай вобласці і Ляхавіцкага раёна.
У прыватнасці, узгадваўся ААТ «Ляхавіцкі льнозавод», дзе сёлета ў межах ініцыятывы «Адзін раён – адзін праект» рэалізаваны інвестыцыйны праект «Арганізацыя вытворчасці катанізаванага льновалакна». Фактычны аб’ём інвестыцый у яго рэалізацыю склаў 1,6 мільёна рублёў. Новая тэхналагічная лінія ўведзена ў эксплуатацыю ў маі 2024 года, створана 24 новыя працоўныя месцы. Аналіз развіцця прамысловага комплексу Ляхавіччыны сведчыць пра станоўчую дынаміку ў рэальным сектары эканомікі. Забяспечвалася станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі. За 2020–2023 гады на развіццё эканомікі раёна прыцягнута каля 390 мільёнаў рублёў інвестыцый.
Вядзецца мэтанакіраваная работа па стварэнні спрыяль-
нага клімату для развіцця прадпрымальніцтва, што мае плён: з 2020 па 2023 гады на Ляхавіччыне зарэгістравана 30 новых прыватных арганізацый.
Істотных поспехаў дабіўся ў апошняй пяцігодцы аграрны комплекс раёна. Пабудаваны новыя і рэканструяваны старыя малочнатаварныя фермы і комплексы ў ААТ «Жарабковічы», «Шлях новы», «Нача», СВК «Ляхавіцкі», СУП «Ліпнянка», «Белазем’е». Сельгаспрадпрыемствамі набыта 247 адзінак новай тэхнікі. За гэты перыяд вытворчасць валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі вырасла амаль на трэць.
Старшыня райвыканкама расказаў пра самыя маштабныя праекты, якія плануецца рэалізаваць у Ляхавіцкім раёне ў 2025 годзе. Вядуцца работы па адкрыцці на базе колішняй Тальмінавіцкай СШ сацыяльнай установы для пажылых адзінокіх грамадзян. Завяршаецца працэс будаўніцтва новых і рэканструкцыі старых ачышчальных збудаванняў. Свой участак работ па запуску
лакальных ачышчальных збудаванняў СААТ «Ляхавіцкі малочны завод» амаль ужо завяршыў, слова за КУМВП ЖКГ
«Ляхавіцкая ЖКГ», якая ў адказе за гарадскія ачышчальныя збудаванні. 240 гектараў земляў у Ляхавіцкім раёне сёлета
выдзелена «Яблыневаму Пасаду», які будзе іх выкарыс-тоўваць для закладкі фруктова-ягадных садоў. Дарэчы, гэты праект, як і будаўніцтва басейна ў Ляхавічах, уключаны ў
праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Брэстчыны.
ІПГ, якую ўзначальвае старшыня раённага Савета дэпутатаў Юрый Чаранкевіч, сустракалася з калектывамі раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай і клубнай сістэм.Таксама адзіны дзень інфармавання прайшоў у раёне газазабеспячэння, Ляхавіцкай дзіцячай школе мастацтваў, КУПВ АПП «Ляхавіцкай архітэктура».
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.