«Рабі, як Бацька!». На Ляхавіччыне ў ААТ «Шлях новы» перанялі прыклад Прэзідэнта – «Рабі, як Бацька!»

Вось што значыць правільны трэнд! Да яго хочацца далучыцца, паўдзельнічаць і падтрымаць. Цёплы чэлендж, зададзены Першым, разляцеўся па розных куточках Беларусі. На Ляхавіччыне таксама перанялі прыклад Прэзідэнта – «Рабі, як Бацька!» – такая фраза стала стрыжнем турніру па колцы дроў, які ў мінулыя выхадныя ладзілі для сваіх працаўнікоў у ААТ «Шлях новы»

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

Пазайздросціць толькі таму, як жа зладжана, па-сяброўску, цёпла, весела і патрыятычна прайшоў чэмпіянат па колцы дроў у ААТ «Шлях
новы». Такі сюрпрыз да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапра-
цоўчай прамысловасці АПК падрыхтавала кіраўніцтва гаспадаркі.
– І хоць сцэнарый вядомы, распрацавалі свае этапы і іншыя інтэрактыўныя моманты. Запрасілі ўсіх працаўнікоў і іх сем’і на свята. У такіх момантах важна адчуваць еднасць, сяброўскае плячо і падтрымку родных. Ідэя, як гаворыцца, зайшла, сяклі з размахам, запалам, адпачывалі ад душы, – расказвае інспектар па кадрах ААТ Таццяна Гатоўчыц.


Чатыры этапы давялося прайсці пяці камандам, што заявіліся на перамогу. Зборныя кіраўніцтва і галоўных спецыялістаў, ветэры-
нарна-заатэхнічнай службы, вадзіцеляў, трактарыстаў-машыністаў, будаўнічых брыгад не шкадавалі сілаў у этапах чэмпіянату. А давялося зрабіць нямала: спачатку распілоўвалі бярвёны, пасля іх трэба было пасячы. Ну якія ж спаборніцтвы без конкурсу капітанаў! А яшчэ дровы трэба прыгожа і бяспечна скласці, каб не разбурылася і не разляцелася. У кожнай каманды свае фішкі і сакрэты, падтрымка і воля да перамогі.


І хоць нарыхтоўка дроваў для прадпрыемства – справа звычайная, сёлетні святочны варыянт спадабаўся больш: наколатае пойдзе на гаспадарчыя патрэбы прадпрыемства. Ці атрымалася свята? Пераўзышло ўсе чаканні! Прагучалі прапановы ўзяць ідэю за традыцыю – далучыць яшчэ больш каманд, дадаць конкурсаў і для тых, хто ў групе падтрымкі. Святочную атмасферу стваралі творчыя сябры гаспадаркі – народны ансамбль гумару і песні «Вечарніца».
І хоць на выхадных браліся першыя маразы, свята атрымалася спякотным. Горача ад эмоцый, саграваліся чаем, сілкаваліся
пловам і юшкай, іншымі прысмакамі – усё гэта падрыхтавала для гасцей свята гаспадарка. Умеем працаваць – умеем адпачываць! Усе каманды засталіся з перамогай і дыпломамі – «За волю да перамогі», «За аптымізм», «За мэтанакіраванасць», «За кемлівасць
і спрыт», «За творчы падыход».


– Наш Прэзідэнт – гэта прыклад працавітасці і адданасці
сваёй зямлі, справе, якой прысвяціў жыццё. Сёння Аляксандр Рыгоравіч працягвае трывала стаяць на абароне нашых інтарэсаў, і, мы ўпэўнены, што нам ТРЭБА толькі такі надзейны, вопытны і, адным словам, свой чалавек. Трэнд сапраўды атрымаўся моцным, сучасным, беларускім – родным, такім, што хочацца паўтарыць. Таму сячом на сваіх землях дровы, на сваёй зямлі змагаемся за ўраджай і шчасліва жывём і будзем жыць. Галоўнае, РАЗАМ! – адзначыў кіраўнік ААТ «Шлях новы» Андрэй Коктыш.

Рыта КРАСАВІЦКАЯ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.