Курс першы. Творчы. У Ляхавіцкім аграрным каледжы ацанілі «Студэнцкую восень»

Адразу пасля заняткаў у мінулы чацвер навучэнцы і выкладчыкі каледжа спяшаліся ў актавую залу, каб паглядзець і ацаніць, якое яно, сёлетняе навучэнцкае папаўненне.
У цэнтры ўвагі, як і заўжды, юнакі і дзяўчаты, якія ў гэтым навучальным годзе сталі агракаляджанамі. Шэсць груп новага набору на працягу некалькіх гадзін стваралі пазітыўны настрой у поўнай залы, апладысменты і смех не сціхалі. Нельга было застацца абыякавымі да вакальных, танцавальных, акцёрскіх талентаў.
Прэзентацыя, тэатралізаванае прадстаўленне, мастацкае чытанне, вакальнае выкананне, тэатральны жанр – такія творчыя іспыты трэба было прайсці першакурснікам, каб па праве ўліцца ў творчую каледжскую сям’ю. Кожны нумар пацвярджаў: студэнты на выдумку багатыя! Навічкі не падвялі старэйшых таварышаў: артыстызму, іскрамёт-нага гумару ім не займаць.
Стараліся не толькі тыя, хто выступаў са сцэны перад вялікай аўдыторыяй, але і балельшчыкі, якія падрыхтавалі плакаты і слоганы для падтрымкі сваёй каманды. Адназначна, стараліся ўсе шэсць каманд-удзельніц. Але ж «Студэнцкая восень» – гэта не толькі фестываль, але і творчы конкурс. Так што журы давялося вызначыць пераможцаў. Трэцяе месца ў 11 групы «ВПР» (куратар Сяргей Багдановіч). Другое месца заняла 12 група «ВМ» (куратар Юрый Палонскі). А пераможцам «Студэнцкай восені – 2024» прызнана 22 група «ВПЖ» (куратар Аксана Бурчыц).
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.