Парадак настроіў на мажор. Рэйдавая група пабывала з маіторынгам на некаторых вуліцах і завулках Ляхавічаў

У мінулую пятніцу рэйдавая група ў складзе супрацоўнікаў аддзела архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ райвыканкама, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ», «ЛВ» пабывала з маіторынгам на некаторых вуліцах і завулках райцэнтра.


– Першачарговая ўвага звяртаецца на якасць прыбірання. І, трэба аддаць належнае, пераважная большасць прадпрыемстваў і арганізацый добра і якасна папрацавала ў плане навядзення чысціні і парадку. Як заўжды, плённы вынік і ўзор парадку ва ўстановах адукацыі. Бясспрэчна, станоўчую адзнаку заслужылі райбальніца, РАНС, касервавы завод, раён газазабеспячэння і некаторыя іншыя. Істотны пералік работ у плане добраўпарадкавання зроб-лены камунгасам. Адзін з апошніх штрыхоў – нядаўні суботнік работнікаў Ляхавіцкай ЖКГ, якія шчыравалі на зоне адпачынку каля ракі Ведзьмы, – адзначае начальнік аддзела архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ райвыканкама Марына Завадская.
Тым часам рэйдавая група накіроўваецца на жыллёвую забудову па гарадской вуліцы Інтэрнацыянальнай.
– Вырашэнне пытанняў, якія паступаюць ад грамадзян, – у прыярытэце ў рабоце камунгаса. Пасля звароту грамадзян для забеспячэння бяспекі дарожнага руху праводзім пашырэнне дарожнага палатна на з’ездзе з вуліцы Інтэрнацыянальнай на вуліцу Матросава. Ужо ўсталяваны дарожны борт, плануецца і асфальтаванне. Таксама пасля звароту грамадзян добраўпарадкуем пешаходную дарожку па вуліцы Патапавіцкай у межах бягучага рамонту, – расказвае намеснік дырэктара Ляхавіцкай ЖКГ Віталій Калупановіч.
Вяртаемся на Інтэр-нацыянальную. Нельга не адзначыць, што ў плане
парадку тут зроблена
нямала. На многіх дзіцячых пляцоўках падрамантавана, а дзе і заменена абсталяванне, на футбольнай пляцоўцы таксама прыбрана, сетка на варотах цэлая, дваровыя тэрыторыі даве-дзены да ладу. А, напрыклад, жыльцы дома № 27 па Інтэрнацыянальнай і самі на пастаяннай аснове падтрымліваюць утульнасць: прыбіраюць, падкошваюць, уладкоўваюць.
– Канешне, яшчэ дзе-нідзе патрабуецца замена паламаных фрагментаў лавак, як і агароджы футбольнай пляцоўкі. Але, разам з тым, нельга не адзначыць, што на дваровых тэрыторыях шматкватэрнікаў зроблена нямала, – дадае памочнік урача-гігіеніста райЦГіЭ Данута Багдановіч.
Удзельнікі маніторынгу праверылі, як выканалі работу над памылкамі ў плане навядзення парадку некаторыя прадпрыемствы і арганізацыі. Атрымаўся мажорны лад. Парк па вуліцы Вакзальнай не пазнаць – СУП «Белазем’е» навяло парадак на яго тэрыторыі. Там цяпер няма ні апалага лісця, ні смецця, тэрыторыя падкошана. Адзнаку добра можна паставіць і прыватнаму прадпрыемству «Прамдрэўвугаль», якое пасля заўвагі навяло парадак на сваёй тэрыторыі па вуліцы Кастрычніцкай. «ЛВ» па выніках аднаго з лістападаўскіх рэйдаў расказваў, што камунгасу неабходна прыбіраць кучы лісця, каб яны не разляталіся. Заўвага пачута, і работы вядуцца. Дарэчы, камунальнікі прадаўжаюць работы па замене зношанага састарэлага абсталявання на новае. Так, на аўтобусным прыпынку каля райбальніцы заменены старыя сметніцы на новыя.
Галіна КАНЬКО.
Фота аўтара.