З майстроў – першы. Першаму ў Ляхавіцкім раёне майстру спорту сёння споўнілася 80 гадоў

Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа, дзе ў тым ліку куюць кадры для вялікага спорту, занатоўвае і памятае пра многія яркія перамогі і дасягненні землякоў. Сярод такіх – факт з 60-гадовай гісторыяй – з’яўленне ў Ляхавіцкім раёне першага «свайго» майстра спорту.

Ляхавічанін Фёдар Траццяк у 1964 годзе, калі праходзіў службу ў ракетных войсках у Барысаве, выканаў нарматыў майстра спорту па пажарна-прыкладным спорце. У фізкультурна-спартыўнай біяграфіі Фёдара Траццяка маюцца і іншыя слаўныя старонкі: у свой час ён быў членам зборнай БССР, прызёрам міжнародных спаборніцтваў, пераможцам на 100-метровай дыстанцыі з перашкодамі на спаборніцтвах па ваенна-прыкладным спорце.

3 снежня Фёдар Траццяк прымае  віншаванні з 80-гадовым юбілеем ад родных і сяброў, гучаць  пажаданні здароўя і даўгалецця і ад кіраўніцтва ДЮСШ, а таксама спартыўнай суполкі Ляхавіччыны.
«ЛВ» таксама далучаецца да ўсіх шчырых віншаванняў.


Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА