Сіла – у законе. Рэспубліканскі прававы турнір для старшакласнікаў «Сіла закону» праходзіў чацвёрты раз і сёлета быў прымеркаваны да выбараў Кіраўніка дзяржавы
Рэспубліканскі прававы турнір для старшакласнікаў «Сіла закону» праходзіў чацвёрты раз і сёлета быў прымеркаваны да выбараў Кіраўніка дзяржавы. Тэма турніру – «Прэзідэнт –
гарант Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, правоў і свабод чалавека». Сярод арганізатараў – Міністэрства адукацыі, Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі, БРСМ.

У турніры «Сіла закону» ўдзельнічалі і школьнікі з Ляхавіцкага раёна. Дзевяцікласніца Дараўскай СШ Дар’я Федарчук, дзесяцікласніца Малагарадзішчанскай СШ Кіра Касміна і адзінаццацікласніца Конькаўскай СШ Яна Троцкая сталі пераможцамі ў сваіх узроставых групах і выйшлі ў абласны этап турніру.
На гэтым тыдні адбылася сустрэча пераможцаў і ўдзельнікаў раённага этапу прававога турніру «Сіла закону» з пракурорам раёна Ігарам Палыкам і начальнікам райаддзела Следчага камітэта Аляксандрам Траяноўскім.
Сустрэча прайшла ў фарма-це адкрытага дыялогу пра важнасць прававой культуры і прававой асветы. Школьнікі даведаліся пра ўмовы паступлення на службу ў органы пракуратуры і Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. Падчас сустрэчы адбылося ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў раённага этапу рэспубліканскага прававога турніру.
Ігар Палыка адзначыў, што веданне закону і ўменне прымяняць яго на практыцы патрэбны ў жыцці кожнаму чалавеку, незалежна ад таго, якую прафесію ён выбраў.
Памочнік пракурора раёна Яўгеній Вількоўскі правёў для школьнікаў аглядную экскурсію па экспазіцыі, прысвеча-най генацыду беларускага народа, расказаў пра вынікі расследавання крыміналь-най справы аб генацыдзе беларускага народа.
У гэты ж дзень удзельнікі раённага этапу прававога турніру «Сіла закону» пабывалі на экскурсіі ў райаддзеле ўнутраных спраў, у тым ліку наведалі музей РАУС, у якім падрабязна прадстаўлена гісторыя аддзела.
Анастасія ДЗЕМІДОВІЧ, першы сакратар
райкама БРСМ.