Наша лепшае. Якасць – адзін з галоўных арыенціраў у рабоце Ляхавіцкага кансервавага завода
Якасць – адзін з галоўных арыенціраў у рабоце кансервавага завода. А тое, што вынік паспяховы, пацвярджаюць і пакупніцкі попыт, і высокія ўзнагароды

У мінулую пятніцу стала вядома, што прадукцыя кансервавага
завода прызнана лепшай у розных намінацыях адразу
дзвюх прэстыжных прэмій.
Брэнд «Птушка-ляхавічка» прынёс прадпрыемству дыплом першай ступені ў штогадовай Прэміі спажывецкага прызнання «Народная марка». На гэтым не спыніліся. Цяпер у скарбонцы ўзнагарод завода з’явілася дэбютная ўзнагарода міжнароднай бізнес-прэміі «Лідар года – 2024».
Віншаванні і пажаданні кансерваваму не спыняцца, працягваць радаваць спажыўцоў навінкамі і любімымі прадуктамі!
Хвалюючым днём для кансервавага завода выдалася 6 снежня. А разам з тым – шчасліва-пераможным. Заводу і яго прадукцыі рэклама не патрабуецца, за яе працуюць якасць, натуральнасць, смак, што «выхоўваўся» на традыцыях. І штогод, акрамя заўсёднага пакупніцкага выбару, прафесіяналізм калектыву пацвярджаецца высокімі ўзнагародамі.
У мінулую пятніцу адразу дзве важкія навіны. З хваляваннем чакалі ляхавічане імёны пераможцаў штогадовай Прэміі спажывецкага прызнання «Народная марка», чакалі, а напярэдадні галасавалі. Выбіралі беларусы любімыя брэнды сэрцам і густам – галасавалі ў сродках масавай інфармацыі.
І вось першая навіна – у намінацыі «вытворца агароднінных кансерваў» пераможны дыплом залатой вартасці трымаюць прадстаўнікі нашага кансервавага за брэнд «Птушка-ляхавічка».
Літаральна праз некалькі імгненняў яшчэ адна, на гэты раз дэбютная вяршыня скарылася кансерваваму заводу. Ляхавіцкае прадпрыемства атрымала дыплом міжнароднай бізнес-прэміі «Лідар года – 2024». Высокай узнагародай адзначаны завод за выпуск высакаякаснай канкурэнтаздольнай прадукцыі, пашырэнне асартыменту, пры-
мяненне сучасных тэхналогій вытворчасці.
Пяцігодка «Заводскага»
Здаецца, зусім нядаўна «Заводскі» запрашаў на адкрыццё фірменнага магазіна, мяняў прапіску, стыль…А ляхавічане ўжо не ўяўляюць нашу гарадскую інфраструктуру без гэтага магазіна па адрасе 17 Верасня, 4. Паспеў палюбіцца землякам за шырокую прапанову. У «Заводскім» сышлося ўсё: і кошт, і якасць, і прапанова.
– Заўжды імкнуліся пашыраць асартымент. Калі змянілі адрас «Заводскага», плошча стала дазваляць прапанаваць ляхавічанам усе смачныя магутнасці кансервавага завода, пастараліся максімальна разнастаіць асартымент прадукцыяй холдынга «Канцэрн Брэстмясамалпрам». Сёння ў продажы і кобрынскія сыры, мясная прадукцыя гандлёвай маркі «Пікант», салодкасці ад «Берасцейскага пекара»…
Прадстаўлена прадукцыя льнозавода, нашага малочнага завода і іншых вытворцаў. Па просьбе гімназістаў арганізавалі продаж мяккага марожанага, – расказвае дырэктар кансервавага завода Аляксандр Вашчук.
Дарэчы, толькі за гэты год на прылаўках магазіна з’явілася больш за 10 відаў новай прадуцыі. Ды і ляхавічане ведаюць: як толькі кансервавы прэзентаваў «навінку» – значыць, яна ўжо ёсць у продажы ў «Заводскім».
Не забываюць і пра традыцыйных смачных любімчыкаў – супы, соусы, сокі заўжды ў наяўнасці.
А да пяцігадовага юбілею з дня адкрыцця «Заводскага» кансервавы вырашыў парадаваць сваіх пакупнікоў зніжкамі. Наперадзе навагоднія святы – пара закупіцца роднай прадукцыяй. З 10 снежня па 15 студзеня ў магазіне на шэраг фірменнай прадукцыі будуць дзейнічаць зніжкі. Прапаноўваюць у магазіне і падарункавыя сертыфікаты, якія могуць стаць цудоўным сюрпрызам для родных, сяброў і калег. Час закупіцца!
Гэтымі днямі на сталічным Камароўскім рынку пачне работу фірменны магазін кансервавага «Заводскі».
Рыта КРАСАВІЦКАЯ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.







