Прамыя тэлефонныя лініі

14 снежня з 9.00 да 12.00 адбудзецца прамая тэлефонная лінія з першым намеснікам старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Гарадзецкім Дзмітрыем Мікалаевічам па пытаннях парадку рэгулявання зямельных адносін, работы аграпрамысловага комплексу, перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, аховы навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў.
Гэтыя і іншыя хвалюючыя пытанні і існуючыя праблемы, а таксама розныя прапановы і ініцыятывы, накіраваныя на развіццё Брэсцкай вобласці, можна будзе абмеркаваць з першым намеснікам старшыні аблвыканкама Гарадзецкім Дзмітрыем Мікалаевічам па тэлефоне 8-0162-26-99-26 (Брэсцкі аблвыканкам).

14 снежня з 9.00 да 12.00 прамую тэлефонную лінію па пытаннях жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва, энергазберажэння, газазабеспячэння правядзе намеснік старшыні Ляхавіцкага райвыканкама ГАЛЯК Аляксей Фёдаравіч.
Пытанні можна задаць па тэлефоне 6-05-65.