Сірэны правераць «голас». 24 снежня на Брэстчыне будзе праводзіцца комплексная тэхнічная праверка аўтаматызаванай сістэмы цэнтралізаванага апавяшчэння
24 снежня на Брэстчыне будзе праводзіцца комплексная тэхнічная праверка аўтаматызаванай сістэмы цэнтралізаванага апавяшчэння.
Падчас яе плануецца кароткачасовае ўключэнне электрасірэн і сістэм моўнага апавяшчэння, смс-рассылка, перахоп радыё.
Наогул, нагадаю, што для своечасовага інфармавання аб усіх відах небяспекі, распараджэннях па правядзенні абаронных мерапрыемстваў у Беларусі створана сістэма апавяшчэння. Сігналы апавяшчэння пра надзвычайныя здарэнні перадаюцца па радыё і тэлебачанні, правадной сувязі, з дапамогай смс-паведамленняў на мабільныя тэлефоны. Таксама ўключаюцца сірэны, выкарыстоўваюцца сігналы транспартных сродкаў і вулічныя гучнагаварыцелі.
24 снежня сігналы праз розныя каналы будуць паступаць у межах комплекснай тэхнічнай праверкі сістэмы апавяшчэння. Насельніцтву не варта хвалявацца, захоўвайце спакой.
Юрый БУЙКЕВІЧ, начальнік РАНС.