Рашэнне Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 13.12.2024 № 1517 «Аб вызначэнні месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў, пікетавання), у паведамляльным парадку ў мэтах ажыццяўлення перадвыбарнай агітацыі»
На падставе пункта 4 часткi пятай артыкула 24, часткi дзявятай
артыкула 45, артыкула 451 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
- Вызначыць месцам для правядзення масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў, пікетавання), якія арганізуюцца кандыдатамі ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, іх даверанымі асобамі ў мэтах ажыццяўлення перадвыбарнай агітацыі ў парадку, устаноўленым артыкулам 451 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, парк культуры і адпачынку па вуліцы Дзесюкевіча ў г. Ляхавічы, стадыён «Колас», пляцоўку каля кінатэатра «Кастрычнік».
- Апублікаваць данае рашэнне ў раённай газеце «Ляхавіцкі веснік» і на афіцыйным сайце райвыканкама.
- Кантроль за выкананнем данага рашэння ўскласці на намесніка старшыні Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта па напрамку дзейнасці, старшыняў сельвыканкамаў, аддзел унутраных спраў Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта.
Старшыня М. М. Мароз.