Рашэнне Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 13.12.2024 № 1518 «Аб вызначэнні на тэрыторыі ўчасткаў для галасавання месцаў для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь»
На падставе пункта 3 часткі пятай артыкула 24, часткі трынаццатай артыкула 45 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь Ляхавіцкі
раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
- Для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, вырабленых з выкананнем патрабаванняў Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, выдзеліць на тэрыторыі ўчасткаў для галасавання, размешчаных у г. Ляхавічы і Ляхавіцкім раёне, наступныя месцы (за выключэннем будынкаў, у якіх размешчаны камісіі, і памяшканняў для галасавання):
1.1. інфармацыйныя стэнды жыллёва-эксплуатацыйных службаў (пры наяўнасці);
1.2. дошкі аб’яў, размешчаныя пры ўваходах у пад’езды шматкватэрных жылых дамоў (пры наяўнасці);
1.3. вітрыны і інфармацыйныя стэнды гандлёвых аб’ектаў, аб’ектаў грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання і іншых арганізацый (па ўзгадненні з іх кіраўнікамі). - Забараніць размяшчэнне агітацыйных друкаваных матэрыялаў у неадведзеных даным рашэннем для іх месцах.
- Апублікаваць данае рашэнне ў раённай газеце «Ляхавіцкі веснік» і на афіцыйным сайце райвыканкама.
- Кантроль за выкананнем данага рашэння ўскласці на намесніка старшыні Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта па напрамку дзейнасці, старшыняў сельвыканкамаў, аддзел унутраных спраў Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта.
Старшыня М. М. Мароз.