Святы па бяспечным сцэнарыі. Напярэдадні свят Ляхавіцкі РАУС нагадвае пра выкананне правіл бяспечных паводзін
Напярэдадні свят Ляхавіцкі РАУС нагадвае пра выкананне правіл бяспечных паводзін на аб’ектах, а таксама ў месцах масавага знаходжання грамадзян.
У час удзелу ў масавых мерапрыемствах, да якіх адносяцца ў тым ліку культурна-масавыя мерапрыемствы, грамадзяне абавязаны:
■ захоўваць і падтрымліваць грамадскі парадак;
■ не дапускаць дзеянняў, што здольны прывесці да ўзнікнення экстрэмальных сітуацый і ствараюць небяспеку для навакольных;
■ беражліва адносіцца да збудаванняў і абсталявання аб’екта правядзення масавага мерапрыемства;
■паводзіць сябе паважліва ў адносінах да іншых грамадзян, работнікаў, якія забяспечваюць правядзенне масавага мерапрыемства, службовых асоб, адказных за падтрыманне грамадскага парадку і бяспекі пры правядзенні масавых мерапрыемстваў;
■ выконваць законныя патрабаванні супрацоўнікаў праваахоўных органаў і іншых асоб, адказных за падтрыманне парадку і пажарнай бяспекі ў час правядзення мерапрыемства;
■ не пакідаць без нагляду непаўналетніх дзяцей;
■ паркаваць аўтатранспарт у спецыяльна адведзеных месцах;
■ пры атрыманні інфармацыі аб эвакуацыі дзейнічаць згодна з указаннямі супрацоўнікаў органаў
унутраных спраў (адміністрацыі аб’екта) або адказных за забеспячэнне
правапарадку, захоўваць спакой і не ствараць панікі.
Таксама нагадваем, што пры правядзенні гулянняў у навагоднюю ноч на плошчы Леніна з мэтай забеспячэння грамадскай бяспекі будуць выконвацца надглядныя мерапрыемствы наведвальнікаў.
Сяргей ХМАРУК,
начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС.