25 снежня – Нараджэнне Хрыстова па календары каталіцкай канфесіі


Паважаныя свяшчэннаслужыцелі і хрысціяне каталіцкай канфесіі!
Ад усёй душы віншуем вас з Нараджэннем Хрыстовым!
Больш за два тысячагоддзі каляднае свята дорыць радасць, надзею і веру. Яно аб’ядноўвае людзей, вучыць жыць у згодзе, уваходзіць у кожны дом і заклікае да высакародных учынкаў, клопату пра бліжняга, усяляе ўпэўненасць у перамозе міру і дабра. Беражлівае захаванне гэтых традыцый працягвае нябачную сувязь пакаленняў. Нам усім патрэбны простыя і вельмі важныя радасці: мір і спакой дарагіх нам людзей, упэўненасць у заўтрашнім дні, добрыя адносіны з сябрамі, калегамі і суседзямі.
Няхай святло Каляднай зоркі сагрэе вашы дамы цяплом, напоўніць спакоем і ўтульнасцю, надасць сіл у пераадоленні штодзённых
цяжкасцей, дапаможа стаць лепш і мудрэй.
Шчыра жадаем вам моцнага здароўя,
узаемаразумення, шчасця і згоды!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.   

 РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Паважаныя хрысціяне каталіцкай канфесіі!
Сардэчна віншую вас з Нараджэннем Хрыстовым!
Гэта вялікае свята праз тысячагоддзі нясе з сабой радасць святла, любві, надзеі. Яно з’яўляецца невычэрпнай крыніцай духоўнай радасці і творчых сіл, уваходзіць у кожны дом і натхняе людзей на высакародныя ўчынкі, клопат пра бліжніх. Беражлівае захаванне яго традыцый працягвае нябачную сувязь пакаленняў.
Шчыра жадаю ўсім, каб цеплыня святой Каляднай ночы напоўніла дабром і міласэрнасцю дамы, прынесла згоду і ўзаемаразуменне ў кожную сям’ю.
Няхай узвышаныя пачуцці, звязаныя з Калядамі, не пакідаюць вас у паўсядзённым жыцці, а цеплыня свята ўвесь год сагравае родных і блізкіх.
Здароўя ўсім, дабрабыту, шчасця і здзяйснення жаданняў.

Георгій ХЛЯБОВІЧ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.