Дзіцячыя мары павінны спаўняцца

Загаданае пад Новы год жаданне проста абавязана збыцца, яно самае шчырае і запаветнае. Дзіцячыя вочы павінны бачыць цуд, верыць у яго дзейства. Няхай пісьмо з марай абавязкова дойдзе да адрасата, а дабрачынны марафон «Нашы дзеці» нагадвае нам, што дарослым па сілах быць галоўнымі чараўнікамі навагоддзя.