Стваральная актыўнасць. На Ляхавіччыне ў радах грамадскага аб’яднання налічваецца 1 356 чалавек
Іх вылучае жаданне быць у гушчыні падзей, дапамагаць тым, каму неабходна ўвага, быць прыкладам і ў вучобе, і ў працоўнай дзейнасці, і ў грамадскім жыцці. Самая масавая маладзёжная арганізацыя «БРСМ» стала сінонімам сучаснай прагрэсіўнай моладзі.
На Ляхавіччыне ў шэрагах грамадскага аб’яднання налічваецца
1 356 чалавек, што складае 40 працэнтаў ад агульнай колькасці моладзі ў раёне. Але пра справы арганізацыі гавораць не лічбы,
а канкрэтныя сюжэты з паўсядзённага жыцця. Менавіта дзейнасць арганізацыі стала ключавым пытаннем падчас чарговай апаратнай нарады ў старшыні райвыканкама.
– Патэнцыял для развіцця ёсць. Прыемна, што шэраг арганізацый стараецца сваю моладзь зацікавіць і прыцягнуць не толькі да жыцця ўнутры калектыву, а праз БРСМ даць магчымасць праявіць сябе і на ўзроўні раёна. Сёння масавасцю і разам з тым актыўнасцю
могуць пахваліцца агракаледж (292 члены), райбальніца (121), ААТ «Жарабковічы» (74). Заўжды ў справе моладзь камунгаса,
«Шляху новага», РАНС, райбальніцы, лясгаса, – адзначыла першы сакратар райкама БРСМ Анастасія Дземідовіч.
Пра шматлікія акцыі і справы раёнка не аднойчы расказвала сваім чытачам. Гэта і ўдзел у электаральных кампаніях, і шматлікія круглыя сталы і дзелавыя гульні ў рамках падзеі, гэта і абмеркаванне Усебеларускага народнага сходу. Праз усю дзейнасць арганізацыі стрыжнем праходзіць патрыятычнае выхаванне.
Моладзь Ляхавіччыны актыўнічае і ў чэленджах, сярод яркіх і тых, што набіралі шмат праглядаў, чэленджы ў падтрымку дзеючага Прэзідэнта – «ТРЭБА!», а як жа зладжана да Дня Перамогі спявалі знаёмую «Кацюшу». Усяго не пералічыць.
Сёння моладзі важна разумець, заўжды ведаць, што яе цікавіць. На гэтым сканцэнтраваў увагу кіраўнік раёна Мікалай Мароз.
А за гэтым стаіць заўсёдная работа ў калектывах. Канешне, ёсць актыўныя маладыя людзі, якія заўжды ў справе, але ж важна
ў кожнай арганізацыі шукаць і раскрываць новых актывістаў, якія б праявілі сябе ў грамадскай дзейнасці і не толькі.
…Мазгавалі ў брэйн-рынгу, садзілі лес, ладзілі дыялогавыя пляцоўкі, дапамагалі збіраць дзяцей у школу, прафілактавалі на вадзе… Можна прыгадаць яшчэ шмат-шмат цікавых спраў.
Наступны год адзначыцца важнай рэспубліканскай падзеяй, моладзь уключыцца ў важны электаральны працэс. Краіна будзе выбіраць свайго Прэзідэнта.
– Ужо цяпер мы сустракаемся і з вучнёўскай моладдзю, працуем і ў калектывах. Абмяркоўваем этапы выбарчай кампаніі, чаму важна зрабіць свой выбар.
Думаю, што члены БРСМ будуць і сярод назіральнікаў, і ў складзе ўчастковых камісій. Непасрэдна ў дзень галасавання плануем арганізаваць работу валанцёраў, якія дапамогуць пажылым грама-
дзянам перамяшчацца. Канешне,
будзем віншаваць тых, хто ўпершыню прыйдзе галасаваць. Такі момант у жыцці павінен запомніцца, – расказала Анастасія Дземідовіч.