Наперадзе навагоддзе, Ці ў справе актывісты БРСМ?
– Рэспубліканская дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» акумулюе дабрынюі шчырасць. У рамках гэтага марафону сумесна з ГА «БРПА» мы распачалі акцыю «Цуды на Каляды». Яе сімвал – чырвоныя рукавічкі, якія адлюстроўваюць імкненне дзяцей і моладзі краіны акружыць клопатам, увагай людзей, асабліва ў навагоднія
і калядныя дні. Так хочацца, каб клопат і навагодняя ўвага дайшлі ў кожны дом, дзе іх асабліва чакаюць дзеткі, да пажылых грамадзян, каму неабходна крышачку нашай цеплыні і сардэчнасці.
Па адрасе г. Ляхавічы, вул. Чкалава, 8, дзе размешчаны райкам БРСМ, чакаем тых, хто гатовы дзяліцца шчасцем.
Жадаючыя могуць прынесці, напрыклад, канцылярскія тавары, спартыўны інвентар, сродкі асабістай гігіены, прадметы для мастацкай творчасці, настольныя гульні, цацкі, кнігі, салодкія падарункі і іншае, тое, што можа ўзняць настрой і стаць
добрым падарункам, – расказала Анастасія Дземідовіч.
А яшчэ чакаюцца традыцыйныя «Калядкі» – такое мясцовае каларытнае дзейства праводзіць ляхавіцкая моладзь напярэдадні Старога Новага года.
26 снежня ўвечары ўсіх запрашаюць на маладзёжны «Навагодні агеньчык», які адбудзецца на пляцоўцы каля кінатэатра «Кастрычнік».