Станцыя ідзе ў «водпуск». Чаму дыягнастычная станцыя № 241 УП «Белтэхагляд» з 8 па 22 студзеня не будзе працаваць
Тым аўтамабілістам, у якіх падыходзіць час праходжання тэхагляду, трэба памятаць, што дыягнастычная станцыя № 241 УП «Белтэхагляд», якая размяшчаецца ў Ляхавічах па вуліцы Працоўнай, 3 з 8 па 22 студзеня працаваць не будзе. Яе начальнік Дзмітрый Бурбіцкі паведаміў «ЛВ», што гэта часова – калектыў ідзе ў працоўны водпуск.
Напярэдадні святаў – 3 і 4 студзеня – дыягнастычная станцыя будзе працаваць у звычайным рэжыме:
з 8.00 да 17.00 (абед з 12.00 да 12.45). У суботу – да 15.45 з перапынкам на абед.
Дарэчы, для эканоміі часу і ў зручны дзень запісацца на праходжанне тэхагляду можна і на сайце «Белтэхагляд», дзе ляхавіцкая станцыя знаходзіцца пад нумарам 241.
Варта ведаць, што з канца сакавіка, калі ў дзеянне ўступілі новаўвядзенні па адміністрацыйных працэдурах, прадугледжаныя ўказам Прэзідэнта, пры тэхаглядзе больш не патрабуецца прад’яўляць вадзіцельскае пасведчанне і страхоўку. Але трэба не забываць браць з сабой пашпарт. Каб атрымаць допуск да ўдзелу ў дарожным руху, зараз трэба запоўніць заяву (гэта прадугледжана тым жа ўказам).
У заяве, сярод іншага, трэба ўказаць свой ідэнтыфікацыйны нумар, пазначаны ў пашпарце.
Разлічыцца за паслугі дыягнас-тычнай станцыі можна і на месцы банкаўскай карткай, для чаго маецца тэрмінал.
Па стане на 11 снежня на дыяг-настычнай станцыі выканана
4 178 кантрольна-дыягнастычных работ, выдадзена 1 145 дазволаў на ўдзел у дарожным руху юрыдычным асобам, 2 862 – фізічным асобам.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.