Пяць плюс адзін. У Ляхавічах зарэгістраваны шлюб паміж 73-гадовым жаніхом і 72-гадовай нявестай.
У лістападзе на Ляхавіччыне зарэгістравана шэсць нараджэнняў, чатыры пасведчанні аб нараджэнні выдадзены ў аддзеле загса райвыканкама.
З шасці нованароджаных – пяць дзяўчынак, якім бацькі далі імёны Маргарыта, Аліса, Паліна, Ульяна і Ксенія. Хлопчыка назвалі Багданам.
Сярод дзяўчынак вызначылася Аліса, якая нарадзілася з вагой 3 919 грамаў пры росце 55 сантыметраў. У сям’і яна трэцяе дзіця. Лістападаўскай дзюймоўкай стала Паліна з вагой 3 120 грамаў і ростам 51 сантыметр, расказала «ЛВ» начальнік аддзела загса Вольга Новік.
Першынец зарэгістраваны ў дзвюх сем’ях, як і другое, і трэцяе дзіця.
Сярэдні ўзрост лістападаўскага бацькі – 30 гадоў, маці – 26. Самым маладым бацькам у гэтым месяцы стаў 21-гадовы зямляк, маці – 20-гадовая.
Старэйшыя – 38-гадовы бацька і 33-гадовая маці.
Вяселле згулялі чатыры пары, з якіх дзве зарэгістравалі свае адносіны ў Крывошынскім сельвыканкаме. У лістападзе сярэдні ўзрост жаніха – 52 гады, нявесты – 49. Самыя маладыя жаніх – 41-гадовы, нявеста – 29-гадовая.
Для кахання не існуе ўзроставых межаў. 5 лістапада абмяняліся заручальнымі пярсцёнкамі ляхавічане – 73-гадовы жаніх і 72-гадовая нявеста.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.