Зімовыя паводзіны. Каб не стаць ахвярай тонкага лёду, важна выконваць правілы бяспечных паводзін на зімовых вадаёмах

Сённяшняя зіма нагадвае арэлі: тэмпература паветра то падымаецца, то апускаецца.
На вадаёмах дзе-нідзе ўтварыў-ся зусім тонкі слой лёду, які пад дажджом становіцца яшчэ больш рыхлым.
Старшыня раённай арганізацыі Асвода Аляксандр Шчаўроўскі нагадвае, што распараджэннем кіраўніка райвыканкама «Аб мерах па забеспячэнні бяспекі на вадаёмах у зімовы перыяд» забараняецца выходзіць на лёд, пакуль яго таўшчыня не дасягне сямі сантыметраў. Грэбаванне правіламі бяспекі можа прывесці да бяды. Прага першай зімовай рыбалкі ўжо сёлета каштавала жыцця рыбаку з Магілёўшчыны. Выратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, знайшлі на паверхні возера палонку, каля якой ляжалі рыбалоўныя прылады, а потым і цела рыбака – пад вадой.
Каб не стаць ахвярай тонкага лёду, важна выконваць правілы бяспечных паводзін на зімовых вадаёмах, а таксама памятаць, што лёд небяспечны асабліва пасля першых маразоў і ў перыяд адлігі.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.