Дарагія ляхавічане! Сардэчна віншуем вас з надыходзячым Новым годам!

2024 год практычна ўжо стаў здабыткам гісторыі, часцінкай нашага жыцця, быў насычаны падзеямі і памятнымі датамі для кожнага з нас. Адыходзячы год – гэта перыяд сумеснай напружанай работы на карысць роднага рэгіёна, прадуманых і ўзважаных рашэнняў, поспехаў.
Паважаныя землякі! Прыміце шчырыя словы падзякі за адданасць роднай зямлі, сумленную штодзённую працу, адказны ўдзел у вырашэнні разнапланавых задач. Мы з упэўненасцю глядзім у будучыню і маем усе падставы для аптымізму – дакладныя і канкрэтныя планы сацыяльна-эканамічнага развіцця, рэальныя магчымасці для іх рэалізацыі.
2025-ы стане годам, насычаным значнымі грамадска-палітычнымі падзеямі і гістарычнымі датамі.
Нас усіх чакае важны палітычны экзамен – выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У надыходзячым годзе мы адзначым светлыя і памятныя для кожнага з нас даты – 80-ю гадавіну Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, 85-ы юбілей з дня заснавання Ляхавіцкага раёна.
Няхай надыходзячы год беражліва захавае ўсё самае
лепшае і прынясе дабрабыт, удачу і поспех ва ўсіх справах і пачынаннях. Няхай у кожнай сям’і будуць дастатак і ўтульнасць, а вашы родныя і блізкія будуць здаровыя і шчаслівыя!
РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ. РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.
Паважаныя жыхары Ляхавіцкага раёна, дарагія сябры!
Сардэчна віншую вас з Новым 2025 годам!
Новы год – гэта свята, якое аб’ядноўвае мінулае, сучаснасць
і будучыню, светлыя мары і новыя мэты.
Няхай усё лепшае, што радавала вас у адыходзячым годзе, абавязкова знойдзе свой працяг у годзе надыходзячым.
Няхай Новы год увойдзе ў вашы дамы з мірам, згодай і шчасцем, будзе шчодрым на ўдачу і добрыя здзяйсненні!
Шчыра жадаю ўсім радасці жыцця і добрага здароўя, аптымізму і дабрабыту!
Георгій ХЛЯБОВІЧ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.