Сям’я без насілля. У Ляхавіцкім раёне рэгіструецца адна з найбольшых колькасцяў сямейна-бытавых канфліктаў
Не самы прыемны факт: у нашым раёне рэгіструецца адна з найбольшых колькасцяў сямейна-бытавых канфліктаў. На ўліку ў РАУС стаяць 114 грамадзян, прыцягнутых да адміністрацыйнай адказнасці за сямейна-бытавыя канфлікты. З пачатку года на сямейных скандалістаў складзена 223 пратаколы. З мэтай прафілактыкі сямейна-бытавых канфліктаў супрацоўнікі РАУС прымаюць вычарпальныя меры. Напрыклад, 22 сямейныя агрэсары сёлета былі накіраваны ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі, па хадайніцтвах Ляхавіцкага РАУС пракурорам раёна ўзбуджана 8 крымінальных спраў прэвентыўнай накіраванасці ў выпадках, калі пацярпелая асоба не жадала прыцягваць агрэсара да крымінальнай адказнасці. Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне патрабаванняў ахоўнага прадпісання прыцягнута 48 асоб.
РАУС нагадвае, што ў дачыненні да асоб, якія ўчынілі дамашняе насілле, прадугледжана адміністрацыйная і крымінальная адказнасць. Таксама ў адносінах да гэтай асобы прадугледжана заканадаўствам ажыццяўленне прафілактычнага ўліку і прымяненне ахоўнага прадпісання.
Ахвяры дамашняга насілля могуць атрымаць
юрыдычную, псіхалагічную і сацыяльную дапамогу, а таксама бясплатна скарыстацца паслугай часовага прытулку ў «крызісным пакоі».
Сяргей ІСАХАНАЎ,
намеснік начальніка аддзела
правапарадку і прафілактыкі РАУС.