Увага як прыкмета прафесіяналізму. 5 студзеня — Дзень работнікаў сацыяльнай абароны

Ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама ёсць структурнае падраздзяленне, якое, можна сказаць, падводзіць вынікі ўсёй працоўнай дзейнасці чалавека, – аддзел сацыяльнай абароны, па-народнаму – пенсіённы.

Пенсіённае забеспячэнне ў Беларусі з’яў-ляецца адным з важ-нейшых складнікаў сістэмы сацыяльнай абароны насельніцтва. У абавяз-ках пяці супрацоўнікаў аддзела – назначэнне і выплата пенсій, дзяр-жаўнай дапамогі сем’ям (непрацуючым грамадзянам), якія выхоўваюць дзяцей, дапамогі па доглядзе інвалідаў I групы, асоб, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту. Менавіта сюды звяртаецца чалавек яшчэ ў працоўным статусе, а пасля заканадаўчага маршруту набывае правы пенсіянера.
Аддзел сацыяльнай абароны – тая сфера, дзе патрабуюцца перш за ўсё ўважлівасць, даклад-насць, карпатлівасць і адказнасць, ад якіх залежыць правільнасць назначэння пенсіі.
Своечасова і аб’ек-тыўна разглядаюць гэтыя пытанні галоўныя спецыялісты Таццяна Катраль, Юлія Глобуз, Марына Аўчынка і намеснік начальніка аддзела Алена Турыянская. Курыруе гэтае падраздзяленне намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Смаршчок, якая пераправярае дзейнасць сваіх падначаленых па выплаце і назначэнні пенсіі і дапамогі. Такі двухступенчаты кантроль накіраваны на выключэнне нават дробязнай памылкі ў разліках і ў дакументах. Раней землякі звярталіся за назначэннем пенсіі ў дзень свайго нараджэння. А з 1 студзеня 2025 года
тэрмін падачы заявы аптымізаваны: уводзіцца права звяртацца як за месяц да тэрміну назначэння пенсіі, так і на працягу месяца пасля яго. Калі тэрмін гэты вытрыманы, пен-сію назначаюць з дня ўзнікнення права на яе. Спецыялісты з кож-ным кліентам працуюць гадзіну і нават дзве. Для назначэння пенсіі дасканала правяраюцца, аналізуюцца, а таксама звяраюцца з арыгіналамі ўсе дакументы. Бывае і так, што патрабуецца накіраванне запыту для ўдакладнення месца і перыядаў працы.
– Асаблівасць дзей-насці спецыялістаў аддзела сацыяльнай абароны заключаецца ў адначасовым прыё-ме дакументаў на назначэнне пенсіі, а таксама афармленні раней прынятых. Кожны супрацоўнік аддзела – прафесіянал, які добра ведае свае абавязкі і спраўляецца з імі. Дзеля выканання пастаўленай задачы яны не лічацца з уласным часам і заўсёды імкнуцца аказаць садзеянне заяўнікам, – падкрэслівае начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Дзіяна Трысцень.
Спецыялісты аддзела сацыяльнай абароны працуюць па заяўным прынцыпе. На ўліку ва ўпраўленні стаяць
7 528 пенсіянераў. За 2024 год на назначэнне і выплату пенсіі пададзена 453 заявы, на пераразлік – больш за дзве сотні, 90 чалавек звярнулі-ся за афармленнем дзяржаўнай дапамогі. З прыняццем Указа № 402 «Аб сацыяльнай пад-трымцы», асноўныя палажэнні якога ўступілі ў сілу з 1 студзеня бягучага года, аб’ём работы ў «пенсіённікаў» павялічыцца. Але гэта, адзначаюць, ніяк не перашкодзіць якасці іх работы.
Якасць жыцця і дабрабыт грамадзян, асабліва ўразлівых катэгорый насельніцтва, у многім залежаць ад зладжа-насці работы сістэмы сацыяльнай абароны. Супрацоўнікі ўпраўлен-ня і тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насель-ніцтва заўсёды гатовы працягнуць руку дапамогі тым, хто аказаўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Да прафесійнага свята Ганаровай граматай камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Брэсцкага аблвыканкама ўзнага-роджана інспектар па асноўнай дзейнасці Таццяна Дыдышка. Падзякі старшыні камітэта ўдастоены намеснік начальніка аддзела сацабароны ўпраўлення Алена Турыянская, сацыяльныя работнікі ТЦСАН Іна Трысцень і Валянціна Адамчык.
– Шчырыя віншаванні з Днём работнікаў сацыяльнай абароны адрасую ўсім калегам. Жадаю, каб праца прыносіла задавальнен-не і заслужаную павагу землякоў, якія звяр-таюцца ва ўпраўленне і ТЦСАН за дапамогай. Няхай назапашаны вопыт садзейнічае дасягненню поспехаў на карысць дабрабыту жыхароў нашага раёна, –
адрасуе пажаданні да прафесійнага свята начальнік упраўлення Дзіяна Трысцень.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.