Бюджэт з сацыяльнай асновай. Амаль 82 працэнты бюджэту Ляхавіцкага раёна ў 2025 годзе будуць накіраваны на фінансаванне сацыяльных расходаў
Сесія раённага Савета дэпутатаў зацвердзіла раённы бюджэт на 2025 год. Праект бюджэту прадставіла на сумесных сесіі райсавета дэпутатаў і пасяджэнні райвыканкама начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Ірына Страмавус. Кансалідаваны бюджэт раёна на 2025 год вызначаны па даходах у суме 91 942,1 тысячы рублёў, па расходах – у суме 91 942,1 тысячы рублёў.
Даходная частка
Уласныя даходы запланаваны ў суме 44 728,7 тысячы рублёў з ростам на 16,1 працэнта да чаканай сумы паступлення даходаў у 2024 годзе (48,6 працэнта ад агульнага аб’ёму даходаў бюджэту).
Структура даходаў бюджэту на 2025 год істотна не змянілася. Асноўнымі крыніцамі, што фарміруюць даходную частку бюджэту раёна, па-ранейшаму з’яўляюцца падаходны падатак з фізічных асоб, падатак на дабаўленую вартасць, падатак на прыбытак, падаткі на ўласнасць, якія ў агульным аб’ёме паступленняў уласных даходаў складаюць больш за 85 працэнтаў.
У 2025 годзе бюджэту раёна з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў перадаюцца бязвыплатныя паступленні ў агульнай суме 47 213,4 тысячы рублёў, у тым ліку: датацыі ў суме 35 478,7 тысячы
рублёў; субвенцыі на фінансаванне расходаў па развіцці сельскай гаспадаркі і рыбагаспадарчай дзейнасці (набыццё
даламітавай мукі для правядзення комплексу работ па вапнаванні кіслых глеб) – 890,7 тысячы рублёў; субвенцыі на фінансаванне расходаў па бягучым рамонце дахаў жылых дамоў – 130 тысяч рублёў, іншыя міжбюджэтныя трансферты з абласнога бюджэту.
Бюджэтныя расходы
Расходы бюджэту на 2025 год спрагназаваны зыходзячы з існуючых магчымасцей з улікам прыярытэтных напрамкаў выкарыстання. Пры планаванні расходаў бюджэту на аплату працы ўлічваўся рост базавай стаўкі з 1 студзеня 2025 года, а таксама рост стымулюючых выплат работнікам бюджэтных арганізацый.
Паказчыкі бюджэту па расходах захоў-
ваюць сваю сацыяльную накіраванасць і запланаваны на гэтыя мэты ў аб’ёме 75 258,1 тысячы рублёў – 81,9 працэнта бюджэту раёна.
На фінансаванне першачарговых бюджэтных абавязацельстваў (заработная плата з адлічэннямі, аплата
камунальных паслуг, лекавых сродкаў, прадуктаў харчавання, трансферты насельніцтву і іншае) прадугледжана
72 864,5 тысячы рублёў, што складае 79,3 працэнта ў агульнай структуры расходаў. Найбольшую ўдзельную вагу ў першачарговых расходах бюджэту займаюць расходы на заработную плату з адлічэннямі
59,1 працэнта, на аплату камунальных паслуг – 5,8 працэнта, субсідзіраванне жыллёва-камунальных паслуг, што аказваюцца насельніцтву, – 4,9 працэнта.
Адукацыя
Па-ранейшаму найбольшы аб’ём фінансавання прадугледжаны на адукацыю.
На ўтрыманне ўстаноў адукацыі раёна і правядзенне мерапрыемстваў адукацыйнага характару прадугледжаны асігнаванні ў суме 31 955 тысяч рублёў – 34,8 працэнта аб’ёму бюджэту раёна
(з тэмпам росту 117,8 працэнта да ўзроўню 2024 года).
На першачарговыя артыкулы расходаў плануецца накіраваць 29 780,4 тысячы рублёў – 93,2 працэнта ўсіх выдаткаў галіны. На заработную плату з улікам узносаў (адлічэнняў) на сацыяльнае страхаванне прадугледжана 24 859,7 тысячы рублёў.
Расходы на забеспячэнне харчаваннем навучэнцаў і выхаванцаў устаноў адукацыі прадугледжаны ў суме 1 988,8 тысячы рублёў, на ажыццяўленне кампенсацыйных выплат на набыццё вучэбнай і метадычнай літаратуры педагагічным работнікам – 69,9 тысячы рублёў. На аплату камунальных паслуг запланавана накіраваць 2 862,1 тысячы рублёў.
У расходах галіны ўлічаны асігнаванні ў суме 1 590,9 тысячы рублёў на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі (з іх 181 тысяча рублёў – на бягучы рамонт дахаў устаноў адукацыі, 1 274 тысячы рублёў – на капітальны рамонт школ (даху гімназіі і спартыўнай залы СШ № 2), 31 тысяча рублёў – на набыццё музычных інструментаў для ўстаноў адукацыі ў сферы культуры.
Ахова здароўя
На ўтрыманне арганізацый аховы здароўя раёна плануецца накіраваць 25 580,9 тысячы рублёў – 27,8 працэнта аб’ёму бюджэту раёна (138,4 працэнта да ўзроўню 2024 года).
У першачарговым парадку прадугледжаны бюджэтныя назначэнні
на аплату працы работнікаў аховы здароўя, забеспячэнне лекавымі сродкамі і вырабамі медыцынскага прызначэння, харчаванне, аплату энергарэсурсаў.
На гэтыя мэты плануецца 75 працэнтаў усіх выдаткаў.
За кошт міжбюджэтных трансфертаў з абласнога бюджэту ў расходах галіны ўлічаны асігнаванні ў суме 5 629,2 тысячы рублёў на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў аховы здароўя, з іх на капітальны рамонт будынка раённай бальніцы – 5 000 тысяч рублёў, на замену ліфтаў – 600 тысяч рублёў.
Сацыяльная палітыка
Расходы на сацыяльную палітыку праду-
гледжаны ў суме 4 673,7 тысячы рублёў, ці 5,1 працэнта ў аб’ёме бюджэту раёна – 141,6 працэнта да ўзроўню 2024 года.
На ўтрыманне ўстаноў сацыяльнай абароны і забеспячэнне гарантый па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, у бюджэце раёна прадугледжаны сродкі ў памеры 932,8 тысячы рублёў.
У агульным аб’ёме расходаў 401,7 тысячы рублёў прадугледжаны на функцыянаванне аддзялення кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў, размешчанае ў аграгарадку Тальмінавічы, што адкрыецца ў 2025 годзе.
Сярод іншых расходаў у галіне сацыяльнай палітыкі вызначаны асігнаванні на дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу (467,7 тысячы рублёў), аднаразовую выплату сем’ям пры нараджэнні дваіх і больш дзяцей на набыццё дзіцячых рэчаў першай неабходнасці, падтрымку грамадскай арганізацыі ветэранаў.
Жыллёва-камунальная гаспадарка
Расходы на жыллёва-камунальную гаспадарку ў раённым бюджэце на
2025 год прадугледжаны ў суме 7 141,2 тысячы рублёў – 7,8 працэнта расходаў бюджэту ў цэлым.
З агульнай сумы субсідыі на кампенсацыю часткі затрат арганізацый па аказанні насельніцтву жыллёва-камунальных паслуг складаюць 4 473,5 тысячы рублёў.
На бягучы рамонт жыллёвага фонду прадугледжана 208,5 тысячы рублёў. На бягучы рамонт дахаў жылфонду за кошт субсідый выдзяляецца 130 тысяч рублёў.
За кошт бягучых міжбюджэтных трансфертаў з абласнога бюджэту прадугледжана на капітальны рамонт жыллёвага фонду 2 300 тысяч рублёў, што больш чым у 2,2 раза перавышае мінулагодні ўзровень.
На добраўпарадкаванне населеных пунктаў прадугледжана 2 143,5 тысячы рублёў.
Культура і мастацтва
На забеспячэнне функцыянавання дзеючай сеткі ўстаноў культуры, правядзенне культурных мерапрыемстваў прадугледжана 4 689,8 тысячы рублёў – 5,1 працэнта аб’ёму бюджэту раёна
(142,5 працэнта да ўзроўню 2024 года).
На заработную плату з адлічэннямі на сацыяльнае страхаванне плануецца накіраваць 3 133,3 тысячы рублёў, на аплату камунальных паслуг – 578,3 тысячы рублёў, на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы – 780,5 тысячы рублёў (з іх на капітальны рамонт Галаўнінскага СДК – 400 тысяч рублёў, бягучыя рамонты дахаў сельскіх Дамоў культуры – 255 тысяч рублёў).
У бюджэцэ прадугледжаны расходы і на сельскую гаспадарку, маладзёжную палітыку, фінансаванне транспартнай галіны, турызму, фізкультуры і спорту, жыллёвае будаўніцтва, бытавое абслугоўванне, утрыманне органаў мясцовага кіравання і самакіравання, шэрага арганізацый. Акрамя таго, запланаваны сродкі на знос пустых старых будынкаў у сельскай мясцовасці, на замену свяцільняў на энергаэфектыўныя ў сельскай мясцовасці, на заканчэнне работ па мадэрнізацыі аўтаматызаванай сістэмы цэнтралізаванага апавяшчэння насельніцтва, на фінансаванні расходаў, звязаных з пытаннямі тэрытарыяльнай абароны, і іншыя. Напрыклад, на фінансаванне работ па ачыстцы ракі Ведзьмы прадугледжана 200 тысяч рублёў.
Сфарміраваны таксама бюджэты сельвыканкамаў.