Здарэнні ў Ляхавіцкім раёне

Без слядоў…
У перыяд з лістапада да 12 снежня з вясковай дачы і гаспабудовы знікла маёмасць на суму звыш 500 рублёў. У заяве ў міліцыю гаспадар указаў, што злодзеі забралі шрубавёрт, бензатрымер, электрадрыль і іншае. Раённы аддзел СК па факце крадзяжу ўзбудзіў крымінальную справу па частцы 2 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса.

«Падарунак»
Жыхарцы раёна 1957 г. н. «сябар» з замежжа прыслаў паведамленне, што адправіў ёй па пошце падарунак, за які трэба заплаціць больш за 2 300 рублёў. Аграгараджанка патэлефанавала дачцэ, якая параіла маці спыніць перапіску і выдаліць усе кантакты «дарыльшчыка». РАСК у адносінах да неўстаноўленай асобы ўзбудзіў крымінальную справу па факце махлярства.

Павяліся…
Ляхавічанка 1999 г. н. знайшла ў інтэрнэце аб’яву пра продаж ручнікоў. Перайшла па спасылцы, на якую яе накіраваў «прадавец». У выніку з карт-рахунка ў ляхавічанкі спісаны
430 рублёў.

Ахвярай зламыснікаў стала і жыхарка раёна 1983 г. н. Ёй з неўстаноўленага абаненцкага нумара патэлефанавала невядомая асоба і на падставе падаўжэння дагавора на аказанне паслуг мабільнай сувязі МТС завалодала пашпартнымі рэквізітамі, а пасля прапанавала задэклараваць грашовыя сродкі. Наша зямлячка згадзілася на прапанову і перавяла яму 2 000 рублёў…
РАСК па факце махлярства па абодвух фактах узбудзіў крымінальныя справы.

Неўстаноўленая асоба патэлефанава-ла жыхару раёна 1961 г. н. і прадставілася супрацоўнікам праваахоўных органаў, прапанавала дапамагчы выкрыць нячыстага на руку банкаўскага работніка. Вяскоўца пераканалі ўзяць крэдыт на суму 20 000 рублёў. На шчасце, у банку яму адмовілі ў выдачы крэдыту… Па факце махлярства ўзбуджана крымінальная справа.
РАСК у чарговы раз нагадвае, што не трэба адказваць на званкі, якія паступілі з невядомых нумароў, асабліва зарэгістраваных у іншых краінах, у тым ліку код якіх пачынаецца з прэфікса, падобнага да прэфікса Рэспублікі Беларусь (+372, +373 і г. д.). А калі падчас размовы спрабуюць высветліць нумар банкаўскай карты, асабістыя даныя, то відавочна, што гэта зламыснікі. Варта спыніць размову.
Калі ж тэлефонным махлярам усё ж
атрымалася здабыць звесткі пра рэквізіты плацежнай карткі, трэба як мага хутчэй яе заблакіраваць. Ні ў якім разе не трэба згаджацца на просьбы супрацоўніка любой службы і структуры на афармленне крэдытаў. Не трэба таксама ўстанаўліваць па просьбе невядомых асоб ніякіх незнаёмых дадаткаў на тэлефон.

Не раз’ехаліся
24 снежня жыхар Ганцавічаў ехаў па аўтадарозе Ляхавічы – Баранавічы і на перакрыжаванні з вуліцай Савецкай у райцэнтры ўчыніў наезд на веласіпедыста 1952 г. н. У выніку ДТЗ ляхавічанін атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні і быў дастаўлены ў райбальніцу.
Па факце ДТЗ праводзіцца рассле-даванне, назначаны судова-медыцынскія і аўтатэхнічныя экспертызы.
Супрацоўнікі РАСК рэкамендуюць вадзіцелям і пешаходам быць уваж-лівымі і бездакорна выконваць ПДР.

Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ, начальнік РАСК.