У РАЁНЦЫ ЗАФІКСАВАНА. Адчуйце аграрную розніцу! Унушальныя поспехі адзначаюцца ў сельскагаспадарчай галіне раёна за апошнія дзесяцігоддзі. Азірнуцца на 25 гадоў назад дапамагае раённая газета «Ляхавіцкі веснік».
У нумары 85 за 30 кастрычніка 1999 года – рэпартаж з пасяджэння раённага выканаўчага камітэта. «Крытычнае становішча ў жывёлагадоўлі пагражае новымі праблемамі, калі ўлічыць ступень гатоўнасці галіны да стойлавага перыяду. Па стане на 18 кастрычніка на ўмоўную галаву жывёлы нарыхтвана па 12,9 цэнтнера кармавых адзінак…», – адзначана ў артыкуле.
Прайшла чвэрць стагоддзя, за гэты час памяняліся падыходы ў нарыхтоўцы кармоў, асаблівая ўвага звяртаецца на якасць нарыхтоўкі, уключэнне ў збалансаваны рацыён жывёлы спажыўных культур і комплексных кармоў, на перазалужэнне. Акцэнт робіцца і на захоўванні, спецыяльныя крытэрыі прымяняюцца да будаўніцтва сянажных траншэй, усё большую папулярнасць набывае нарыхтоўка ў поліэтылен. Такі рознабаковы падыход дае свой плён. І вось вынікі нарыхтоўчай сельскагаспадарчай кампаніі-2024. У сярэднім на адну ўмоўную галаву жывёлы ў раёне нарыхтавана 32 цэнтнеры кармавых адзінак, а СУП «Белазем’е» і ўвогуле вызначылася – 40 цэнтнераў кармавых адзінак. За чвэрць стагоддзя
колькасць нарыхтаваных кармоў на адну ўмоўную галаву жывёлы павялічылася больш чым у 3,5 раза. Бясспрэчна, унушальны рост.
Як вядома, ад якасці і колькасці кармоў залежыць прадукцыйнасць жывёлы.
Гэта і надоі, і прывагі. Яшчэ адна вытрымка са згаданага вышэй артыкула: «За студзень – верасень надой на карову склаў
1 709 кілаграмаў, што на 271 кілаграм менш мінулагодняга». Па інфар-
мацыі райсельгасхарчу, за дзевяць месяцаў 2024 года ў сярэднім кожная рагуля з раённага дойнага статка дала 5 009 кілаграмаў малака (плюс 469 кілаграмаў да аналагічнага перыду
2023 года).