Гэта наша свята – раённае! 15 студзеня Ляхавіцкі раён адзначыць важкі юбілей. Ляхавіччыне – 85 гадоў!
15 студзеня Ляхавіцкі раён адзначыць важкі юбілей. Ляхавіччыне – 85 гадоў!
Непасрэдна 15 студзеня ў 10.00 запрашаем землякоў далучыцца да святочнага флэшмоба, прымеркаванага да дня стварэння раёна.
Традыцыйна ў юбілейны дзень для Ляхавіччыны падчас пасяджэння гаспадарчага актыву раёна землякі, якія вызначыліся ў мінулым годзе сваімі дасягненнямі і працоўнымі вынікамі, атрымаюць пасведчанні аб прысваенні ганаровага звання «Чалавек года». Таксама прагучаць імёны тых, хто сёлета ўпрыгожыць раённую Дошку гонару.
18 студзеня ў 10.00 на базе Ляхавіцкага ФСК (Леніна, 51) пройдзе чэмпіянат па шашках у праграме спартакіяды працоўных калектываў.
Вечарам таго ж дня ў 19.00 землякоў будзе чакаць праграма «Мы частка нашай гісторыі» ў гарадскім Доме культуры.
Алег Траццяк, намеснік старшыні Ляхавіцкага райвыканкама.