15 студзеня Ляхавіччына адзначае юбілей
Дарагія ляхавічане!
Сардэчна віншуем вас з юбілеем – 85-годдзем Ляхавіцкага раёна! Гэты дзень асаблівы для ўсіх, хто звязаў свой лёс з раёнам, уклаў часцінку сваёй душы ў яго станаўленне і развіццё.
З удзячнасцю ўспамінаем тых, хто стаяў каля вытокаў заснавання раёна. Схіляемся перад землякамі, якія цаной свайго жыцця адстойвалі свабоду і незалежнасць роднай зямлі. Ганарымся працоўнымі подзвігамі ляхавічан у мірны час.
Сёння раён – эканамічна развіты рэгіён з эфектыўным аграпрамысловым комплексам і інвестыцыйным патэнцыялам. Але галоўнае яго багацце – гэта вы, працавітыя, энергічныя, шчыра любячыя сваю малую радзіму.
Менавіта дзякуючы вашым умелым рукам і дапытліваму розуму, энтузіязму і майстэрству наш раён упэўнена развіваецца. Вялікія надзеі мы ўскладаем на моладзь. Менавіта ёй трэба будзе будаваць новае жыццё, і ад маладых залежыць, якой яно будзе.
Дарагія землякі!
Упэўнены, што разам мы працягнем працаваць, умацоўваць дабрабыт нашага агульнага дома і сваёй стваральнай працай напішам чарговую яркую старонку гісторыі ляхавіцкай зямлі.
У дзень 85-годдзя хочацца пажадаць роднаму краю стабільнасці і працвітання, а ўсім вам, дарагія землякі, моцнага здароўя, душэўнага цяпла, шчасця, дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.
Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт.
Ляхавіцкі раённы Савет дэпутатаў.