Дырэктар аграрнага каледжа: «Ляхавіччына – месца сілы. Тут мае карані»
Ірына ПРЫСТУПА-ЮНІК, дырэктар аграрнага каледжа:
– Ляхавіччына – месца сілы. Тут мае карані,
тут нарадзіліся і растуць мае дзеці, жыве сям’я. Мая малая радзіма – самая прыгожая. Увесь мой прафесійны шлях звязаны таксама з Ляхавіччынай. Як для кіраўніка навучальнай установы, педагога, Ляхавіччына для мяне асацыюецца перш за ўсё з перспектывай. Мару і разам з калегамі прыкладу для рэалізацыі гэтай мары максімум намаганняў, каб добрая слава, якая на працягу шасці з паловай дзесяцігоддзяў ідзе пра нашу ўстанову, працягвалася і разляталася па ўсёй Беларусі. Якасць адукацыі, якую атрымлівалі і атрымліваюць нашы навучэнцы, па-
цвярджаецца часам – спецыялісты паспяхова заяўляць пра сябе ў прафесіі, нямала з іх дасягнулі значных поспехаў, у тым ліку на кіраўніцкіх пасадах. Упэўнена, што і далей выпускнікі каледжа, якія дыпламаванымі спецыялістамі з добрымі ведамі раз’язджаюцца па розных рэгіёнах краіны, пранясуць у сабе прывітую на занятках і практыцы, выхаваўчых гадзінах любоў да Ляхавіччыны.