Аператар машыннага даення СУП «Ліпнянка»: «Ляхавіччына для нашай сям’і стала другім домам»
Наталля КАЛЕСНІК, аператар машыннага даення
СУП «Ліпнянка»:
– Так атрымалася, што Ляхавіччына для нашай сям’і стала другім домам. У Беларусь мы прыехалі ў верасні 2022 года з
Украіны, дзе была і застаецца неспакойная сітуацыя, – шукалі паратунку і міру.
У вёсцы Заполле жыве маці майго мужа, таму і прыехалі сюды. За два гады паспелі шчыра палюбіць Ляхавіччыну. Знайшлі работу: працую аператарам машыннага даення ў СУП «Ліпнянка», муж – слесарам, а сын – паляводам. З дапамогай пазыкі ад сельгаспрадпрыемства купілі дом у вёсцы. Уразіла, з якой цеплынёй і гасціннасцю сустрэлі нас Беларусь і Ляхавіччына. Таму для мяне Ляхавіцкі раён – гасцінны край добрых людзей. Хачу сказаць, што беларусам шчасціць жыць у такой краіне, дзе такі цудоўны Прэзідэнт. І вельмі хочацца сказаць, што такое шчасце – мір, незалежнасць і падтрымку – трэба берагчы.