Адзіны ўрок памяці «АЛА — сястра Хатыні» праводзяцца ў школах Ляхавіцкага раёна

Адзіны ўрок памяці «АЛА — сястра Хатыні» правялі ў Жарабковіцкай СШ імя М. Г. Мінкевіча. Відэаматэрыялы, прэзентацыі, віртуальная экскурсія па Мемарыяльным комплексе «Ала» дазволілі навучэнцам нібы вярнуцца ў страшнае мінулае, паглыбіцца ў трагічныя падзеі, што адбыліся 14 студзеня 1944 года. У памяць тых, хто стаў ахвярай генацыду ў весцы Ала — хвіліна маўчання.