Тыдзень “ З любоўю да роднага краю” прайшоў у Начаўскім дзіцячым садку

Любоў да Радзімы не з’яўляецца сама па сабе, яе выхаванне пачынаецца з ранняга дзяцінства. Мерапрыемствы патрыятычнага накірунку выклікаюць у выхаванцаў дзіцячага сада станоўчыя эмоцыі і цікавасць, — расказвае загадчык Начаўскага дзіцячага сада Алена Герус.

Асаблівы інтарэс выклікала ў дашкалят чарговая сустрэча ў музейным кутку Начаўскай СШ. А 17 студзеня Начаўскі дзіцячы сад запрасіў школьнікаў і прадстаўнікоў ААТ «Нача» на віктарыну “Знатакі роднага краю”, прысвечаную юбілею Ляхавіцкага раёна.