96-гадовы жыхар вёскі Крывошын: «Мой голас – за спакой і мір у роднай Беларусі, дзе клапоцяцца і пра дзяцей, і пра нас, ветэранаў працы»

Алег ГЕРАСІМОВІЧ, 96-гадовы жыхар вёскі Крывошын:
– Пакуль дазваляе здароўе, абавязкова прыходжу на выбарчы ўчастак, каб прагаласаваць. З таго часу, як атрымаў права галасаваць, ніколі нават не ўзнікала пытанне – выказваць сваё волевыяўленне ці не. Адназначна – галасаваць. Прапаноўвалі прыехаць да мяне дамоў, не захацеў, на ўчастку больш святочна. Мой голас – за спакой і мір у роднай Беларусі, дзе клапоцяцца і пра дзяцей, і пра нас, ветэранаў працы, дзе выдатныя ўмовы для развіцця чалавека, дзе на высокім узроўні ахова здароўя – як урач са шматгадовым стажам гавару
пра гэта з веданнем справы. А ад дабра дабра не шукаюць.