Cтаршыня ўчастковай выбарчай камісіі Ганчароўскага ўчастка для галасавання: «Відавочная актыўная пазіцыя вяскоўцаў, у тым ліку і па ўдзеле ў датэрміновым галасаванні»

Надзея ВАСІЛЕЎСКАЯ, старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Ганчароўскага ўчастка для галасавання № 8:
– У склад нашага ўчастка для галасавання ўваходзіць 17 населеных пунктаў, многія жыхары – пажылога ўзросту. Па 210 заяўках выязджалі для галасавання на дом. Відавочная актыўная пазіцыя вяскоўцаў, у тым ліку і па ўдзеле ў датэрміновым галасаванні. Для камісіі асноўная задача – правесці выбары ў поўнай адпаведнасці з заканадаўствам, што і атрымалася. Заўваг з боку назіральнікаў не паступала.